Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў пажадаў Лукашэнку дэмакратыі, Пуцін – нічога


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў павіншаваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку з Новым годам.

У тэксьце, абнародаваным на афіцыйным сайце Крамля выказваецца спадзяваньне, што "ў наступным годзе расейска-беларускае супрацоўніцтва будзе дынамічна разьвівацца да дабра грамадзян нашых краін, у інтарэсах умацаваньня дэмакратычных асноў дзяржаўнасьці".

У заяве таксама станоўча адзначаецца двухбаковая інтэграцыя і падкрэсьліваецца, што важнасьць Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы для "эфэктыўнасьці гэтых працэсаў".

Тым часам прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін даслаў віншаваньне свайму беларускаму калегу Міхаілу Мясьніковічу, у якім таксама гаворыцца пра важнасьць фармаваньня Адзінай эканамічнай прасторы для двухбаковых стасункаў паміж Масквой і Менскам.

Сярод адрасатаў віншавальных допісаў Пуціна – шматлікія лідэры краінаў сьвету. Аляксандра Лукашэнку расейскі прэм'ер не павіншаваў.
XS
SM
MD
LG