Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады вырашылі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску. 31 сьнежня сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандар Сычоў паінфармаваў аб гэтым сяброў Сталай рады АБСЭ.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Неабходна адзначыць, што гэта ўсьвядомленае рашэньне, якое абумоўлена адсутнасьцю аб'ектыўных падстаў для захаваньня місіі АБСЭ ў Беларусі. Гэтая пазыцыя цягам шэрагу гадоў выкладалася ў афіцыйных заявах беларускага боку", адзначыў Савіных.

З 2003 года за час працы офіса ў Беларусі "рэалізаваны цэлы шэраг значных сумесных праектаў".

"Беларускі бок высока ацэньвае пасьлядоўныя намаганьні супрацоўнікаў офіса па рэалізацыі сумесных праектаў. Упэўненыя, што дзейнасьць офіса ўнесла важны ўклад ва ўдасканаленьне практыкі працы дзяржаўных інстытутаў Беларусі", - заявіў прэс-сакратар.

Ён адзначыў, што "мандат офіса выкананы", а праектная дзейнасьць АБСЭ "можа пасьпяхова і эфэктыўна рэалізоўвацца ў прамых кантактах з інстытутамі АБСЭ".

Паводле Савіных, "рашэньне Беларусі аб спыненьні працы офіса ў Менску не прывядзе да зьніжэньня ўзроўню ўзаемадзеяньня нашай краіны з АБСЭ".

"Наадварот, мы гатовыя да ўмацаваньня і павышэньня эфэктыўнасьці практычнага ўзаемадзеяньня з інстытутамі АБСЭ па ўсіх напрамках праграмнай дзейнасьці арганізацыі", - адзначыў прэс-сакратар.

Міжнародныя назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ прызналі, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG