Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя з ізалятара на Акрэсьціна дзякуюць за салідарнасьць


Зь менскага ізалятара на вуліцы Акрэсціна вызвалілі чарговую партыю ўдзельнікаў акцыі 19 сьнежня супраць фальсыфікацыі выбараў. Яны адбылі 12-суткавы адміністрацыйны арышт.

Паводле праваабаронцаў, 31 сьнежня могуць выйсьці на свабоду каля ста чалавек.

Пасьля выхаду на волю студэнт Аляксей Дарожка (Менскі раён) – распавёў БелаПАН:

"Мне і маім таварышам, якія выходзяць на волю сёньня, далі 12 сутак арышту. Першыя суткі не кармілі, трымалі стоячы, не хапала вады, не дазвалялі схадзіць у прыбіральню. Дзякуй вялікі за салідарнасьць і падтрымку - нам перадавалі напоі, цёплую вопратку, якая вельмі спатрэбілася".

Мінака Аляксея Вількіна забралі ў аўтазак разам з бацькамі:

"Суду, уласна, не было,прыйшлі, зачыталі паказаньні амапаўцаў аб тым, што мы нібыта парадак парушалі, і абвясьцілі аб арышце. Маму, праўда, адпусьцілі, а тата сядзіць у Жодзіне - яму далі 15 сутак".

Аляксей таксама вельмі ўдзячны за падтрымку з волі:

"Вялікае дзякуй тым, хто перадаваў цёплыя рэчы, - было вельмі холадна. Мы адчувалі, што мы не адны".
XS
SM
MD
LG