Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МОКРЫ СЬНЕГ І ДОЖДЖ...

Уначы ад мінус 5°С на ўсходзе да плюс 2°С на захадзе, удзень 0 — плюс 5°С.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса аналітычнага цэнтру «Стратэгія» правядзе прэсавую канфэрэнцыю, на якой падвядзе вынікі эканамічнага году і аб’явіць пераможцаў па 15 намінацыях. У рамках прэс-канфэрэнцыі пройдзе прэзэнтацыя кнігі Яраслава Раманчука і Леаніда Заікі «Беларусь 20/20» (Менск, кавярня «Валерыя», вул. Валадарскага, 6, 11.00).

Круглы стол на тэму «За права называцца чалавекам» — абмеркаваньне актуальных праблем біяэтыкі (Менск, Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, 14.00).

У Паўночнай Карэі завяршаецца афіцыйная жалоба па памерлым кіраўніку краіны Кім Чэн Іру.

У Гвінэі пройдуць выбары ў заканадаўчыя органы ўлады.

На Ямайцы адбудуцца агульныя выбары.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.

1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989: Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

1996: у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1709 — Лізавета, расейская імпэратрыца.

1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.

1915 — Чарлз Леанард Гарнэс, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1938 — Джон Войт, амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» 1978 году.

1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

У гэты дзень памерлі:

1884 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург.

1924 — Карл Фрыдрых Георг Шпітэлер, швайцарскі пісьменьнік, раманіст, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1919 году.

1926 — Райнэр Марыя Рыльке — аўстрыйскі паэт.

1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Надзея, у яе глыбінным і наймацнейшым сэнсе, — гэта ня проста радасьць ад таго, што ўсё ідзе добра; гэта здольнасьць працаваць дзеля нейкай мэты толькі таму, што гэтая мэта добрая, а не таму, што яна дае шанцы на посьпех» — Вацлаў Гавэл.

Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»:

Тамара Сідарэнка: Някляеў можа памерці

Вязьням КДБ прад’явілі абвінавачаньне

Пуцін не гатовы даць ацэнку абставінаў, у якіх праходзілі выбары ў Беларусі

Расея забрала ў Беларусі частку нафтавых ільготаў

Польшча адказвае на Плошчу: візы і санкцыі

Вызваленыя з Акрэсьціна: «Маральна мы перамаглі!»

Атака на незалежныя СМІ: ператрусы, запалохваньні, канфіскацыі

Лёс арыштаваных: "Неакрэсьленасьць поўная"

"Нашу ніву" пакінулі без аргтэхнікі

Тацяна Елавая: Наша мэта – выкрыць правакатараў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG