Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея забрала ў Беларусі частку нафтавых ільготаў


Расейскія ўлады зацьвердзілі новую формулу разьліку экспартных пошлін на нафтапрадукты. Дагэтуль мыта на цёмныя нафтапрадукты складала 46,7% ад пошліны на нафту, на сьветлыя - 67%. З Новага году будзе ўведзены агульны каэфіцыент мыта для абедзьвюх катэгорыяў нафтаперапрацоўкі - 0,6.

Розьніца паміж экспартным мытам на нафту і нафтапрадукты зьменшыцца, такім чынам, прыблізна на 20%.

Паводле новай дамовы нафтавых паставак расейскай нафты ў Беларусь, пры экспарце прадукцыі беларускай нафтаперапрацоўкі, розьніца ў мытах на нафту і нафтапрадукты застаецца ў беларускім бюджэце. Павышэньне мыта на нафтапрадукты скароціць названыя паступленьні на адну пятую – прыблізна на паў-мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG