Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е:

Увесь дзень будзе ісьці дождж. Тэмпэратура: ад 1 да 4 цяпла.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце:

У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» (Менск, пр. Незалежнасьці, 78а, 48) пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня найлепшых адваката, журналіста і праваабаронцы па выніках 2011 году. Пачатак а 12.00.

Дзень сьвятога Андрэя ў Беларусі. Некалі ў гэты дзень дзяўчаты варажылі: «Сьвяты Андрэю, я каноплі сею, дай мне знаць, з кім буду рваць».

У Кіеве суд разглядае апэляцыю былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, якая ў кастрычніку сёлета была асуджаная на сем гадоў турмы. Экс-прэм’ера прызналі вінаватай у перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры заключэньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

Таксама ў гэты дзень:

1919 – Пётра Крэчэўскі стаў старшынём Рады БНР.

1941 – Вугоршчына і Румынія аб’явілі вайну ЗША.

1981 – улады камуністычнай Польшчы ўвялі ваеннае становішча ў краіне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1919 – Валяр’яна Жолтак, беларуская мастачка старэйшага пакаленьня, выхаванка «віцебскай школы».

У гэты дзень памерлі:

1754 – Юры Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, ваявода наваградзкі.

1826 – Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, рэлігійны дзяяч зь Беларусі. Магілёўскі арцыбіскуп, а ўрэшце мітрапаліт усіх каталіцкіх касьцёлаў Расейскай імпэрыі. Напісаў шмат кніг з гісторыі ВКЛ, а таксама «Граматыку літоўскую» (тады літоўскай называлі беларускую мову). Родны дзядзька пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Цытата на памяць:

Авантурнікам трэба зьвязаць рукі, пакуль яны не сьпіхнулі айчыну ў прорву братазабойчага змаганьня.

Генэрал Войцех Ярузэльскі, аб’яўляючы ваеннае становішча ў Польшчы 13 сьнежня 1981 году

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень у загалоўках:

Галяндыя: затрыманы меркаваны гвалтаўнік 50-ці дзяцей

Беларусь просіць Іран падтрымаць рубель

У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

Паводле Раманчука, яму прапанавалі крэсла рэфарматара ва ўрадзе

Экспэрты АБСЭ: Больш за 90% эфіру – пра Лукашэнку

Прагаласуеш датэрмінова — атрымаеш 4 выходныя

Яўген Мірановіч: "У вырашальны момант Захад не падаў Беларусі рукі"

Польшча адмяняе дазвол на працу для замежнікаў з Усходу

Старшыні Нарвэскага Хэльсынскага камітэту адмовілі ў беларускай візе

Майкл Скэнлан: Важна легітымнасьць выбарчага працэсу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG