Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагаласуеш датэрмінова — атрымаеш 4 выходныя


14 сьнежня пачынаецца датэрміновае галасаваньне, якое доўжыцца, згодна зь беларускім заканадаўствам, цягам пяці дзён. Як паказвае практыка, датэрмінова галасуюць звычайна ад 20 да 30% выбарцаў.

Прычым кіраўніцтва прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў ня проста рэкамэндуе галасаваць датэрмінова, а і заахвочвае тых, хто так зробіць.

Адміністрацыйны рэсурс найчасьцей выкарыстоўваюць у дачыненьні да дзяржаўных службоўцаў — вайскоўцаў, студэнтаў, асабліва
Ходзяць людзі па інтэрнатах і абвяшчаюць, што трэба галасаваць датэрмінова.
іншагародніх, якія жывуць у інтэрнатах. Студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі распавёў:

"Ходзяць людзі па інтэрнатах і абвяшчаюць, што трэба галасаваць датэрмінова".

Карэспандэнтка: "А хто гэтыя людзі?"

"Старасты, студэнты-актывісты, БРСМаўцы. За датэрміновае галасаваньне абяцаюць вялікія "плюшкі" ў выглядзе чатырох выходных: пятніца, субота, нядзеля, панядзелак. "Пары" можна прапускаць, гэта пропуск заняткаў з паважнай прычыны".

Заўважым, што гэта адбываецца напярэдадні сэсіі, калі ў студэнтаў пачынаюцца залікі і іспыты. Што тычыцца пажаданьняў, за каго галасаваць, то зараз кіраўніцтва парадаў не дае, кажа студэнт БДУІР:

"Пасьля рэктара, калі ён казаў, што рэкамэндуе галасаваць за Лукашэнку, больш ніхто з кіраўніцтва такога не казаў".

Карэспандэнтка: "А рэктар гэта дзе казаў?"

"Рэктар казаў пра гэта на сходзе актыву, калі ён зьбіраў старастаў, кіраўніцтва ўнівэрсытэту — гэта было тыдні два таму. На сайце "Хартыі" вісіць аўдыёзапіс ягонага выступу".

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвясьціла пра збор фота- і відэаматэрыялаў пра факты прымусу выбарцаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні. Больш за ўсё ціснуць менавіта на студэнтаў. На сайце кампаніі — дзясяткі скаргаў студэнтаў біяфаку і
Больш за ўсё ціснуць менавіта на студэнтаў.
Інстытуту бізнэсу і мэнэджмэнту БДУ, Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту, пэдунівэрсытэту імя Максіма Танка, іншых навучальных устаноў. Прычым за нязгоду прагаласаваць датэрмінова пагражаюць высяленьнем з інтэрнату, незасяленьнем на наступны год, непрыемнасьцямі ў сэсію.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Гулак распавёў, што ня толькі студэнты, але і працаўнікі прадпрыемстваў, дзяржаўныя службоўцы на ўмовах ананімнасьці ня толькі паведамляюць пра факты, калі людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, але і дасылаюць дакумэнтальныя сьведчаньні:

Гулак
"Вельмі цікавыя фота- і відэаматэрыялы ёсьць. Кіраўніцтва "Менскага мэблевага цэнтру" ў Маладэчне ўсім кіраўнікам падразьдзяленьняў раздало паперы пра ўлік тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Памятка называецца "Парадак прадстаўленьня інфармацыі аб ходзе галасаваньня на выбарах прэзыдэнта": "Пасьля галасаваньня работнік паведамляе свайму непасрэднаму кіраўніку па яго тэлефоне пра факт галасаваньня — пры датэрміновым галасаваньні на наступны дзень пасьля галасаваньня, у дзень галасаваньня — цягам адной гадзіны. Начальнік цэха паведамляе намесьніку дырэктара па ідэалягічнай працы, генэральнаму дырэктару і ў райвыканкам пра колькасьць тых, хто прагаласаваў". Вось такія паперы ўжо пачалі прыходзіць".

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зьвяртаецца да людзей, якія сталі ахвярамі ці сьведкамі прымусу з боку адміністрацыі арганізацый, прадпрыемстваў, навучальных устаноў, інтэрнатаў, дзяржаўных органаў ці службовых асобаў і здолелі зьняць гэтыя факты на відэа, дасылаць гэтыя матэрыялы электроннай поштай на адрас: 2010prymus@gmail.com
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG