Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галяндыя: затрыманы меркаваны гвалтаўнік 50-ці дзяцей


У Галяндыі паліцыя арыштавала 27-гадовага ўраджэнца Латвіі, які падазраецца ў сэксуальным гвалце ў дачыненньні больш як 50-ці дзяцей, узростам ад чатырох гадоў. У заяве пракуратуры Амстэрдаму гаворыцца, што арыштаваны нібыта займаўся вытворчасьцю і продажам дзіцячай парнаграфіі.

Падазраваны гвалтаўнік працаваў выхавацелем у дзіцячых установах, а таксама даваў абвесткі ў інтэрнэце з прапановамі прыватнага дагляду за дзецьмі.

Галяндзкая паліцыя атрымала наводку на затрыманьне ад праваахоўных органаў ЗША, якія займаюцца барацьбой з дзіцячай парнаграфіяй.
XS
SM
MD
LG