Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 сьнежня міністар працы Польшчы Ялянта Фэдак падпісала распараджэньне, паводле якога, пачынаючы з 1 студзень 2011, грамадзянам Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі і Расеі ня трэба будзе атрымліваць афіцыйнага дазволу на працу ў Польшчы.

Паводле распараджэньня, працадаўцу цяпер хопіць усяго зарэгістраваць працаўніка з вышэй пералічаных краінаў у мясцовым бюро працы. На аснове такой рэгістрацыі замежнік будзе мець права працаваць у Польшчы шэсьць месяцаў на год.

Паслабленьне фармальнасьцяў на рынку працы для замежнікаў зьвязанае з патрэбамі краіны ў працоўных руках з Усходу.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2008 годзе ў Польшчы працавалі 156 тысяч замежнікаў, у 2009 – 190 тысяч, а сёлета гэты гэты лік зьнізіўся да 120 тысяч. Каля 90 адсоткаў работнікаў-чужаземцаў у Польшчы – украінцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG