Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыні Нарвэскага Хэльсынскага камітэту адмовілі ў беларускай візе


Беларуская амбасада ў Швэцыі адмовіла ў візе ў Беларусь Б’ёрну Энгесланду, старшыні Нарвэскага Хэльсынскага камітэту. Б’ёрн Энгесланд зьбіраўся прыехаць у Беларусь для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі. Нарвэскі праваабаронца мусіў зьвярнуцца па візу ў амбасаду Беларусі ў Стакгольме, паколькі ў Нарвэгіі няма беларускага кансуляту.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі
: «Гэта выразная дыскрэдытацыя вядомага ў сьвеце праваабаронцы. Беларускім уладам яўна не падабаецца ягоная дзейнасьць, у тым ліку ў галіне выбараў. Дарэчы, колькі часу таму спадару Энгесланду адмовілі ў візе і ўлады Расеі. Вось і беларускія ўлады вырашылі перастрахавацца, бо ведаюць, што прэтэнзій да іх, калі ставіцца прынцыпова, будзе шмат».

Раней амбасада Беларусі ў Швэцыі адмовіла ў візе старшыні швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Углу.
XS
SM
MD
LG