Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Аніська: Папраўкі катастрафічныя для грамадзтва і для самога КДБ


«Катастрафічнымі для грамадзтва і найперш для самога КДБ» назваў прапанаваныя папраўкі ў дзейны закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» былы супрацоўнік вайсковай контравыведкі Сяргей Аніська.

Паводле яго, ужо пры цяперашніх паўнамоцтвах КДБ «чыніць незаконныя рэпрэсіі супроць іншадумцаў», а прыняцьце паправак зробіць рэпрэсіі нібыта законнымі ў дачыненьні да любога грамадзяніна, за што рана ці позна давядзецца адказваць ня толькі выканаўцам, але і аўтарам закону:

«За гэта прыйдзецца адказваць, бо гэтыя законы будуць прызнаныя незаконнымі, такімі, што супярэчаць Канстытуцыі. Другое. Ёсьць вайсковы статут. А ўсе супрацоўнікі КДБ, памежнікі, АСАМ ды іншыя — усе яны вайскоўцы. А ў вайсковым статуце ёсьць маленькі пункт, пра які ўся гэтая брація ў пагонах забылася — што яны як вайскоўцы маюць права не выконваць злачынныя загады. І за ўжываньне зброі супроць мірных людзей іх будуць судзіць вайсковыя трыбуналы. А там запытаюць: хлопцы, вы насілі на той момант пагоны? Яны скажуць: дык дэпутаты прынялі закон. Ім на гэта скажуць: хлопцы, статут — ваша Біблія, вы чаму выконвалі незаконныя загады?»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG