Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Разам з законапраектам, які пашырае паўнамоцтвы КДБ, 3 кастрычніка Палатай прадстаўнікоў былі ўнесеныя папраўкі ў законы аб партыях, грамадзкіх аб’яднаньнях і ў Крымінальны кодэкс.

У прыватнасьці ў закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях унесенае дапаўненьне:

«Грашовыя сродкi i iншая маёмасьць, атрыманыя палітычнымі партыямі, саюзамі і створанымі імі юрыдычнымі асобамі з крыніц, забароненых гэтым артыкулам, павінныя быць перададзеныя ў даход дзяржавы. Пры адмове ад добраахвотнай перадачы гэтыя сродкі і маёмасьць спаганяюцца ў даход дзяржавы ў судовым парадку па заяве дзяржаўных органаў, якiя ажыцьцяўляюць дзяржаўны кантроль за мэтавым выкарыстаньнем замежнай бязвыплатнай дапамогі».

Крымінальны кодэкс дапоўнены артыкуламі 3692 і 3693 наступнага зьместу:

«Артыкул 3692. Атрыманьне замежнай бязвыплатнай дапамогі ў парушэньне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Атрыманьне, а таксама захоўваньне, перамяшчэньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, або фінансаваньня палітычных партый, саюзаў (асацыяцый) палітычных партый, падрыхтоўкі або правядзеньня выбараў, рэфэрэндумаў, адклiканьня дэпутата, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, арганізацыі або правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый, пікетаваньня, забастовак, вырабу або распаўсюджання агітацыйных матэрыялаў, правядзеньня сэмінараў або іншых формаў палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва, учыненыя на працягу году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такія ж парушэньні, караюцца штрафам, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Артыкул 3693. Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Публічныя заклікі да правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі або пікетаваньня з парушэньнем усталяванага парадку іх арганізацыі або правядзеньня, альбо ўцягваньне асобы ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымяненьня гвалту, падману або выплаты ўзнагароды, альбо іншая арганізацыя або правядзеньне такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзеньне пацягнула па неасьцярожнасьці гібель людзей, учыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня адной або некалькім асобам або прынясеньне шкоды ў буйным памеры пры адсутнасьці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 293 і 342 гэтага Кодэкса, караюцца арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG