Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Кампанія "Гавары праўду" створаная не дзеля Нобэлеўскай прэміі


Член праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Валеры Грышкавец абвінаваціў паэта Ўладзіміра Някляева. На думку Грышкаўца, кампанію “Гавары праўду!” Някляеў стварыў, каб вылучыцца ў нобэлеўскія ляўрэаты. І займаецца палітыкай не дзеля таго, каб гаварыць праўду, а каб атрымаць самую славутую ў сьвеце прэмію.

У інтэрвію “Эўрарадыё”, Някляеў сказаў, што лічыць гэтыя закіды Грышкаўца звычайнай спробай дыскрэдытацыі яго грамадзкай дзейнасьці.

Някляеў: “Гэта зусім недурная спроба дыскрэдытацыі. Маўляў, глядзіце: нічога гэты Някляеў новага ў гэтым сьвеце не прыдумаў, мае свае шкурныя інтарэсы, і ён да іх рухаецца, ня гледзячы ні на што. Нават прыдумаў такую агульнанацыянальную кампанію, падманвае ўсіх пісьменьнікаў і ўвесь народ, кажучы, што ён за праўду, што хоча вывесьці краіну ў нейкую новую прастору, а насамрэч хоча проста выбіцца ў "нобэлі". Хто ён ёсьць? Сабака ён пасьля гэтага. Вось што, па сутнасьці, за гэтым стаіць. Я нават не хачу сур’ёзна пра гэта казаць”.

Усе гэтыя допісы Някляеў назваў ня больш чым фантазіямі і ўпэўніў, што ніякія правакацыі не прымусяць яго спыніць займацца палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG