Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кампанія “Гавары праўду” вярнула да жыцьця “Аршанскі весьнік”


Дзякуючы падтрымцы грамадзкай кампаніі, у Воршы пасьля доўгага перапынку зноў пачаў выходзіць рэгіянальны інфармацыйны бюлетэнь, які выдавалі аршанскія актывісты.

Паводле актывіста Алеся Шутава, “Аршанскі весьнік” па-ранейшаму будзе асьвятляць навіны дэмакратычнага жыцьця рэгіёну, у тым ліку і імпрэзаў кампаніі “Гавары праўду”. Два месяцы бюлетэнь не выходзіў праз адсутнасьць сродкаў, аднак цяпер жыхары горада ўбачаць чарговы, 47-мы нумар выданьня.

“Аршанскі весьнік”, як і раней, мае наклад 299 асобнікаў. Гэта незарэгістраванае выданьне, якое мясцовыя актывісты спрабавалі афіцыйна зарэгістраваць яшчэ з 2006-га году. Заснавальнікі кажуць, што ўзялі назву для бюлетэня ў якасьці спадчыны: упершыню газэта “Аршанскі весьнік” выйшла ў 1914-м годзе і вызначалася прагрэсіўнымі па тых часах поглядамі.
XS
SM
MD
LG