Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Раніцай воблачна з праясьненьнямі. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура ноччу плюс +4—+6 °С, днём + 9—+14 °С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Ваенную акадэмію Беларусі наведае дэлегацыя з Вэнэсуэлы на чале з начальнікам ваеннай акадэміі Вэнэсуэлы генэралам Алексісам Лопэсам Рамірэсам.

Пасол Францыі Мішэль Рэнэры наведае з рабочым візытам Віцебскую вобласьць.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч наведае Казахстан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1348: Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.
1795: У Францыі прыняты закон пра мэтрычную сыстэму і вызначаныя адзінкі даўжыні – мэтар і вагі – кіляграм.
2003 : Амэрыканскія войскі занялі Багдад.

Нарадзіліся

1821: Шарль Бадлер, французскі паэт
1893 : Аллен Даллес, дырэктар ЦРУ ЗША ў 1953—1961 гадох

Памерлі

1983: Ларыса Геніюш, беларуская паэтка, грамадзкая дзяячка

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Усясьветны дзень здароўя, адзначаецца штогод у дзень стварэньня ў 1948 годзе Ўсясьветнай арганізацыі здароўя.

Міжнародны дзень памяці габрэяў-ахвяраў фашызму.

Армэнія, дзень мацярынства і прыгажосьці.

Руанда, дзень жалобы, гадавіна пачатку генацыду 1994 году.

МІНУС 365:


У сталіцы Малдовы працягваецца акцыя пратэсту, якая пачалася ўчора, калі былі абвешчаныя вынікі парлямэнцкіх выбараў. Удзельнікі пратэстаў абвінавачваюць камуністычную партыю ў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Адзінай мэты не зракуся
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А безь яе – зусім не жыць

Л.Геніюш
XS
SM
MD
LG