Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сталіцы Малдовы працягваецца акцыя пратэсту, якая пачалася ўчора, калі былі абвешчаныя вынікі парлямэнцкіх выбараў. Удзельнікі пратэстаў абвінавачваюць камуністычную партыю ў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif


Васіле Батнару паведамляе зь месца падзеяў

Ці паўторыцца ў Кішынэве ўкраінскі Майдан?

Сёньня ўдзельнікі акцыі ўварваліся ў будынак парлямэнту, павыбівалі там шыбы ды падпалілі будынак. Потым яны пазакідвалі камянямі рэзыдэнцыю прэзыдэнта краіны, таксама павыбіваўшы там шыбы. Увесь час адбываюцца сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй, паведамляецца, што адзін чалавек загінуў. У акцыі пратэсту бярэ ўдзел прыкладна 30 тысяч чалавек.

Пратэсты ў Кішынэве


Удзельнікі акцыі патрабуюць перападліку галасоў на выбарах, на якіх, паводле афіцыйных вынікаў, чарговы раз перамагла камуністычная партыя, набраўшы блізу 50% галасоў і атрымаўшы абсалютную большасьць дэпутацкіх мандатаў. Прадстаўнікі апазыцыйных Лібэральна-дэмакратычнай партыі і Лібэральнай партыі, якія набралі па 12% галасоў, заяўляюць, што могуць даказаць “шматлікія парушэньні і фальсыфікацыі”.

Тым часам місія назіральнікаў АБСЭ заявіла, што выбары ў цэлым адпавядалі дэмакратычным стандартам, хаця і мелі месца некаторыя парушэньні.




  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG