Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



НАДВОР’Е:


Воблачна з праясьненьнямі. Ноччу, месцамі днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура ноччу плюс 2—8°С, днём плюс 9—14°С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


У Палацы мастацтва ў Менску пройдзе сьвяточная вечарына ў гонар 100-годзьдзя сусьветна вядомага навукоўца Барыса Кіта. На яе запрошаныя прадстаўнікі беларускай навукі і культуры, беларускай дыяспары і ўладаў краіны, амбасадары шэрагу дыпмісій, у тым ліку Нямеччыны, ЗША, Украіны і Швэцыі.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Генэральны сакратар ААН Пак Гі Мун наведае Казахстан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ:


1475: Мікэлянджэла Буанароцьці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэньня
1874 : Мікалай Бярдзяеў, расейскі філёзаф
1909 : Станіслаў Ежы Лец, польскі сатырык, паэт і афарыст
1926 : Анджэй Вайда, польскi рэжысёр
1928: Габрыэль Гарсія Маркэс, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
1937: Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Аўстралія сьвяткуе дзень працы, Літва – Дзень сьвятога Казіміра, а Мексіка – Дзень Алама

1869 Дз. Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную сыстэму элемэнтаў.
1899 Зарэгістравана гандлёвая марка "асьпірын".
1902: Заснаваны футбольны клюб "Рэал Мадрыд"
1990: у Беларусі было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, якога краіны Эўразьвязу і ЗША падазраюць у датычнасьці да спраў зьніклых.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Уявім сабе, што ты прабіў ілбом сьцяну. І што ты будзеш рабіць у суседняй камэры?”
Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік

XS
SM
MD
LG