Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...цёплае: месцамі магчымы невялікі дождж. Тэмпэратура: да +15

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Духоўны лідэр Тыбэту Далай Лама прыбывае зь візытам у Славенію.

Мангольская апазыцыя праводзіць ва Ўлан-Батары дэманстрацыю з патрабаваньнем адстаўкі парлямэнту краіны.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун наведвае Душанбэ ў рамках свайго цэнтральнаазіяцкага турнэ.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1996 годзе КГБ Беларусі арыштаваў паэта Славаміра Адамовіча за ягоны верш “Убей президента”, зьмешчаны ў віцебскай газэце “Выбар”.

У 1908 годзе нарадзіўся аўстрыйскі дырыжор Гербэрт фон Караян (пам. у 1989 г.)

У 1920 годзе нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Артур Хэйлі (пам. у 2004 г.)

У 1942 годзе нарадзіўся беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


5 красавіка – другі дзень Вялікадня, сьвята Ўваскрашэньня Гасподняга. Па традыцыі вернікі ў гэты дзень наведваюць сваякоў. У часы кіраваньня А.Лукашэнкі гэты дзень перастаў быць выхадным.

У Ждановічах, у спэцыяльным дашкольным дзіцячым доме адбудзецца ўручэньне падарункаў дзецям ў межах дабрачыннай акцыі “Дапамажыце дзецям!”

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Вербная нядзеля ў Менску”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Было, што зь людзьмi быў шчыры празь меру,
а людзi думалi, што манюка,
i дзеля сьмеху лупiлi ў цэру
альбо проста ў сэрца левым хукам”.


Славамір Адамовіч, з турэмнага верша “Віцебскі цэнтрал”.
XS
SM
MD
LG