Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




НАДВОР’Е...


....веснавое: зранку дождж, пасьля абеду сонечна, ноччу месячна. Цёпла: +6 — +15 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску сустрэча апазыцыі з дэлегацыяй Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Пачатак а 11.00.

Прэзэнтацыя выніковай кніжкі "Іншыя казкі" конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў кнігарні галерэі "Ў" у Менску. Пачатак а 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Міжнародная канфэрэнцыя донараў у Нью-Ёрку, ЗША, абмяркоўвае дапамогу Гаіці пасьля трагічнага землятрусу ў студзені.

Міжнародны форум у Ліль, Францыя, абмяркоўвае змаганьне са злачынствамі ў кібэрпрасторы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1889 урачыста адкрылі Эйфэляву вежу ў Парыжы.

У ноч зь 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 году ў Беларусі прайшлі масавыя арышты вэтэранаў другой сусьветнай вайны, якія ваявалі супраць гітлераўскай Нямеччыны на баку саюзьнікаў, а пасьля вярнуліся дадому. У прыватнасьці, гэта тычыцца вайскоўцаў арміі Андэрса, якія ў 1944-м годзе ўдзельнічалі ў крывавай бітве за Монтэ-Касіна ў Італіі, дзе выжыць удалося рэдкім шчасьліўцам. Усяго ў Беларусі карнікі МГБ арыштавалі каля 900 вэтэранаў антыгітлераўскай кааліцыі. На загад з Масквы ўсе яны разам зь сем’ямі мусілі быць пераселеныя ў Іркуцкую вобласьць Расеі. Аднак да далёкае Сыбіры шмат хто з вэтэранаў не даехаў – памерлі ў дарозе.

У 1991 фармальна перастала існаваць Варшаўская дамова — вайсковы саюз паміж СССР і краінамі гэтак званага сацыялістычнага лягеру.

У 1998 улады арыштавалі былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра. Чыгіру выставілі эканамічныя абвінавачаньні, хоць відавочны быў палітычны кантэкст справы. Арышт апазыцыйнага лідэра адбыўся ў дзень рэгістрацыі яго кандыдатам на выбары ў прэзыдэнты краіны. Пасьля гэтага Чыгір восем месяцаў правёў у зьняволеньні.

У 1952 нарадзіўся беларускі паэт Алег Мінкін.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Расея ня дасьць 100 мільярдаў крэдыту".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Хоць ён i з выгляду, i з твару
Падобны чымсь на Канiбару,
А яшчэ больш на Кукабару,
На Кукабару-выхваляку, —
Ды самахвальства анi знаку
Ня знойдзеш ты у Кукабаку.

У чорных бурках ходзяць горцы,
У белых жупанах — лiтоўцы,
А Кукабака — у ватоўцы,
Бо ў месьце, дзе зiмуюць ракi,
Худыя ракi-небаракi,
Прайшло жыцьцё у Кукабакi.

Ня бачыў там ён булак з макам
I еў счарсцьвелы хлеб са смакам,
Аднак на зло ўсiм злым сабакам
Ня стаў нi Букам ён, нi Бякам,
А так i выйшаў — Кукабакам,
Вясёлым, добрым Кукабакам."


Алег Мінкін, Кукабака".
XS
SM
MD
LG