Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнку асудзілі на 2 гады турмы


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Суд Першамайскага раёну Менску асудзіў Зьмітра Бандарэнку на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

Два гады для Зьмітра Бандарэнкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00
Наўпроставы лінк


26 красавіка дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў тры гады зьняволеньня. Ён палічыў Бандарэнку вінаватым ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Сам Бандарэнка вінаватым прызнаў сябе часткова і заклікаў судзьдзю вынесьці прысуд паводле закону і сумленьня.

Суд над Зьмітром Бандарэнкам. Онлайн-рэпартаж

Зьміцер Бандарэнка - сябра каманды кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

Кобец пра прысуд Бандарэнку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:41 0:00
Наўпроставы лінк


Фядыніч: "Улады хочуць яшчэ раз запалохаць"

"Каб людзі хадзілі толькі туды, куды ім скажуць, каб яны рабілі толькі тое, што ім загадае начальства. Безумоўна, Зьміцер Бандарэнка не заслугоўвае такога прысуду. Я ведаю, што ён не прымаў ніякага ўдзелу ані ў тым зьбіцьці, якое арганізавала ўлада, ані ў арганізацыі нейкіх паходаў. Таму лічу такі прысуд незаконным. Але ў нашай краіне такое можа чакаць кожнага".


Хашчавацкі: "Зьміцер Бандарэнка не даседзіць свой тэрмін да канца"

Юры Хашчавацкі
"Я думаю, што ўлады такім рашэньнем аднялі ў Зьмітра два гады жыцьця. Але ж трэба памятаць, што ў нас з прыходам да ўлады Лукашэнкі аднялі ўжо па сутнасьці 17 гадоў жыцьця. І рэжым працягвае гэта рабіць.


Юрына: "Мы прыходзілі на Плошчу ня дзеля беспарадкаў"

Галіна Юрына, давераная асоба былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, назвала прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму, "абсурдным".


Рыгор Кастусёў: гэта проста расправа над чалавекам


Рыгор Кастусёў
"Гэта проста расправа над чалавекам. Я ведаю, што Бандарэнка ў біцьці шкла ўдзелу ня браў. Гэта адназначна.Таму за што яго абвінавацілі і за што асудзілі, цалкам незразумела. Таму адназначна — гэта палітычны прысуд..."




Вольга Бандарэнка: я верыла ў цуд, а не ў справядлівы суд


Зьміцер і Вольга Бандарэнкі
"Любы прысуд невінаватаму чалавеку — гэта жорстка. Я лічу, што Зьміцер абсалютна невінаваты. Любое абвінавачаньне невінаватаму чалавеку — гэта абсурд. Ясна, што ўсё гэта палітычныя справы. І мой муж палітычны, і сёньня Андрэя Саньнікава пачалі судзіць, ён таксама палітычны..."




Сяргей Калякін: Гэта вельмі жорсткі і несправядлівы прысуд

Сяргей Калякін
"Гэта вельмі жорсткі і несправядлівы прысуд. Максымум, што можна было інкрымінаваць, гэта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. За гэта можна атрымаць адміністрацыйныя штраф ці арышт. Таму гэта палітычна матываванае рашэньне і несправядлівае..."



Віктар Івашкевіч: махавік рэпрэсій круціцца далей

Віктар Івашкевіч
"Гэта азначае, што махавік рэпрэсій круціцца далей. Улады сябе паводзяць адпаведна апошнім выказваньням грамадзяніна Лукашэнкі. Калі ён абзываецца на эўрапейскіх палітыкаў, то чаго яму цырымоніцца са сваімі грамадзянамі? Я думаю, што тыя эўрапейскія палітыкі, якім Лукашэнка ўчора даў сваю ацэнку, павінны неяк больш ясна фармуляваць сваю пазыцыю дачынна працягу рэпрэсій у Беларусі..."

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG