Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч: махавік рэпрэсій круціцца далей


Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч пракамэнтаваў прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму.

"Гэта азначае, што махавік рэпрэсій круціцца далей. Улады сябе паводзяць адпаведна апошнім выказваньням грамадзяніна Лукашэнкі. Калі ён абзываецца на эўрапейскіх палітыкаў, то чаго яму цырымоніцца са сваімі грамадзянамі? Я думаю, што тыя эўрапейскія палітыкі, якім Лукашэнка ўчора даў сваю ацэнку, павінны неяк больш ясна фармуляваць сваю пазыцыю дачынна працягу рэпрэсій у Беларусі. Калі яны думаюць, што дыпляматычнымі недагаворкамі і намёкамі яны неяк могуць паўплываць на пазыцыю Лукашэнкі, дык ён дэманструе, што ён можа рэагаваць і баіцца толькі эканамічных санкцый. А ўсе размовы — бяз сэнсу".
XS
SM
MD
LG