Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрына: "Мы прыходзілі на Плошчу ня дзеля беспарадкаў"


Галіна Юрына, давераная асоба былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, назвала прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму, "абсурдным":

"Тое, што людзям даюць судовыя тэрміны за падзеі на Плошчы, гэта проста абсурд. Мы ўсе прыходзілі туды ня дзеля нейкіх беспарадкаў. Мы прыйшлі сьвяткаваць перамогу. Мы дакладна ведалі, што наш кандыдат выходзіць у другі тур. І былі ўпэўненыя, што ўлады падтасуюць вынікі выбараў.

Выходзіць на плошчу сьвяткаваць перамогу альбо прынамсі даведацца сапраўдныя вынікі выбараў — гэтая практыка існуе ў любой цывілізаванай дзяржаве. І ні пра ніякія беспарадкі, а тым больш пра іхнае плянаваньне, там нават гаворкі не было".
XS
SM
MD
LG