Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хашчавацкі: "Зьміцер Бандарэнка не даседзіць свой тэрмін да канца"


Юры Хашчавацкі

Юры Хашчавацкі

Рэжысэр Юры Хашчавацкі, аўтар фільмаў "Звычайны прэзыдэнт", "Плошча" ды іншых, сёньня ў размове са "Свабодай" так пракамэнтаваў прысуд на два гады калёніі агульнага рэжыму Зьмітру Бандарэнку:

"Я думаю, што ўлады такім рашэньнем аднялі ў Зьмітра два гады жыцьця. Але ж трэба памятаць, што ў нас з прыходам да ўлады Лукашэнкі аднялі ўжо па сутнасьці 17 гадоў жыцьця. І рэжым працягвае гэта рабіць.

Зразумела, для Зьмітра Бандарэнкі быць два гады ў турме, у няволі, — гэта ня цукар. Але ён гэта вытрымае, я ўпэўнены. І яшчэ я думаю, што Зьміцер не даседзіць свой тэрмін да канца. Канец гэтага тэрміну за Бандарэнку будуць адседжваць тыя, хто гэты тэрмін яму даў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG