Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч лічыць, што сёньняшні прысуд Зьмітру Бандарэнку, прысуды іншым палітычным вязьням разьлічаныя на тое, каб яшчэ раз запалохаць дэмакратычных актывістаў:

"Каб людзі хадзілі толькі туды, куды ім скажуць, каб яны рабілі толькі тое, што ім загадае начальства. Безумоўна, Зьміцер Бандарэнка не заслугоўвае такога прысуду. Я ведаю, што ён не прымаў ніякага ўдзелу ані ў тым зьбіцьці, якое арганізавала ўлада, ані ў арганізацыі нейкіх паходаў. Таму лічу такі прысуд незаконным. Але ў нашай краіне такое можа чакаць кожнага".
XS
SM
MD
LG