Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаватых у “жывым шчыце” пакаралі. Умоўна. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


На два гады ўмоўнага зьняволеньня асуджаныя супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёну Менску, якія стварылі з прыватных аўтамабіляў “жывы шчыт”. ТЭМА ДНЯ



Сёньня ў Менскім раённым судзе скончыўся працэс у справе “жывога шчыта”. Нагадаю, так журналісты назвалі інцыдэнт, які адбыўся 2 сакавіка на Слуцкай шашы на ўезьдзе ў Менск, калі міліцыянты перагарадзілі дарогу прыватнымі аўтамабілямі, каб спыніць нецьвярозага кіроўцу. Гэтыя дзеяньні судзьдзя Ірына Майко прызнала злачыннымі.

Супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёну Менску вінавацілі ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, у тым, што яны стварылі пагрозу жыцьцё 5 пацярпелым, калі спрабавалі затрымаць на трасе “Менск-Мікашэвічы” п’янага кіроўцу Рамана Менцюка.




Паводле суду, ДАІ гарвыканкаму выплаціць пацярпелым ад 6 да 1 мільёна беларускіх рублёў на кампэнсацыю панесеных маральных стратаў.




Маёр Генадзь Дарагакупец і старшы лейтэнант Аляксей Ліхтаровіч камэнтаваць прысуд адмовіліся. Пакуль невядома, ці будуць яны яго абскарджваць.





Абаронца пацярпелых Вера Страмкоўская заявіла, што яе падабаронныя прысудам задаволеныя і абскарджваць яго ня будуць.

Што да кампэнсацыі маральных стратаў, дык будзе пададзены асобны грамадзянскі пазоў.




Пракурор Мікалай Дубянок сказаў, што задаволены прысудам і ад далейшых камэнтароў адмовіўся. У тым ліку пракурор адмовіўся пракамэнтаваць паводзіны ў судзе сьведак міліцыянтаў, якія адмаўляліся ад сваіх папярэдніх паказаньняў і парушалі дысцыпліну на працэсе.

Нагадаем, абвінавачаныя маёр міліцыі Генадзь Дарагакупец і старшы лейтэнант міліцыі Аляксей Ліхтаровіч ў апошнім слове сваёй віны не прызналі і не папрасілі прабачэньня ў пацярпелых.

Інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка на ўезьдзе ў Менск з боку Слуцку. Перад гэтым міліцыя беспасьпяхова спыняла п’янага кіроўцу Рамана Менцюка, які набліжаўся да Менску на хуткасьці каля 160 кілямэтраў у гадзіну. Каб ня даць парушальніку ўехаць у Менск, на шашы перад горадам супрацоўнікі ДАІ спынілі на сваіх палосах руху чатыры прыватныя аўтамабілі, між тым як свой службовы аўтамабіль пакінулі на ўзбочыне. Пасажырам спыненых аўтамабіляў нічога не патлумачылі і не дазволілі выйсьці з машынаў.

“Мы толькі спрабавалі прытрымаць рух, каб стварыць затор. Але не пасьпелі,” – тлумачылі потым у судзе абвінавачаныя. Пацярпелыя і іх адвакат не выкючаюць, што да судовай адказнасьці прыцягнулі шараговых выканаўцаў, у той час як загад ствараць “жывы шчыт” яны атрымалі зьверху.

Ужо ў сакавіку пасьля інцыдэнту стала вядома, што падобны “жывы шчыт” быў створаны летась у кастрычніку на кальцавой дарозе насупраць цэнтру ЭкспаБел. У тым інцыдэнце сур’ёзна пацярпелі людзі. Два чалавекі дагэтуль лечацца ад траўмаў.

У сакавіцкім “жывым шчыце” пацярпелі ўладальнік аўтамабіля Юры Пашкевіч, які страціў прытомнасьць пры ўдары, ягоная жонка Марыя і трохгадовая дачка Лера, а таксама Алена Калпакова.

Больш пацярпелі пасажыры аўтамабіля “Гольф”, якім кіраваў Раман Мянцюк. Аднак адносна іх траўмаў заведзена асобная справа. Пасажыраў “Гольфа” ў якасьці сьведак па справе “жывога шчыта” не выклікалі.

Як рэагавалі на прысуд удзельнікі працэсу

“Мы думалі, што наша справа да суду ня дойдзе, разваліцца. Але мэдыі нас падтрымалі, за што вам вялікі дзякуй. Дзякуй, што вам не абыякава тое, што з намі адбылося”.

“Людзі ляжалі ў рэанімацыі, а міліцыянты абышліся ўмоўным прысудам”

“Наша судовая сыстэма ацаніла нашы дзеяньні двума гадамі, па сутнасьці, хатняга арышту. Гэта даволі суровае пакараньне. А міліцыянты, вінаватыя ў тым, што людзі ляжалі ў рэанімацыі, абышліся ўмоўным прысудам, а гэта – нішто”.

"Яны баяцца розгаласу". Актывісты Гомельшчыны аб правах чалавека

Ці можна наогул неяк абараніць свае правы звычайным грамадзянам, калі міліцыя перавышае свае паўнамоцтвы й незаконна абмяжоўвае правы?

"Людзі ляжалі ў рэанімацыі, а міліцыянтам умоўны прысуд"

href="http://www.svaboda.org/content/Article/1145241.html">Алесь Стральцоў, актывіст Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пакараны двума гадамі абмежаваньня волі ў “справе 14-ці”, камэнтуе прысуд міліцыянтам, якія стваралі “жывы шчыт”.

Генэральны пракурор хоча грошай ад Менцюка


Рыгор Васілевіч лічыць, што Раман Мянцюк павінен вярнуць грошы, выдаткаваныя праваахоўнымі органамі на ягоны вышук.






Жывы шчыт. Сьведчаньні пацярпелых і схема аварыі (НТВ)





Жывы шчыт. Здымка на мабільны тэлефон (НТВ)

Падсудныя ў міліцэйскіх пагонах

Ці часта скаргі на дзеяньні міліцыянтаў, якія злоўжываюць службовым становішчам, даходзяць да суду? Ці могуць людзі абараніць сябе ад праяваў агрэсіі і зьнявагі з боку супрацоўнікаў міліцыі? Якая доля спраў заводзіцца супраць прадстаўнікоў улады?

Акцыя супраць свавольля супрацоўнікаў калёніі

Супрацоўнікі міліцыі выдалілі з Кастрычніцкай плошчы Алеся Касача. Мужчына стаў там з плякатам, каб зьвярнуць увагу ўладаў на сваволю супрацоўнікаў шклоўскай папраўчай калёніі.


“Міліцыянты служаць не народу, а ўладзе”

Грамадзкі актывіст Міхаіл Калінкевіч з пасёлку Рудзенск на Меншчыне — сябра аргкамітэту, які выступае супраць будаўніцтва ў Пухавіцкім раёне заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Август”. За гэты пратэст, як пераконвае суразмоўца, яго перасьледуе раённая міліцыя.


“Суд будзе рабіць тое, што яму сказалі зьверху”

Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб заявіў, што стварэньне “жывога шчыта” не ўкладаецца ні ў якія законныя нормы і падыходы.


А. Воўчак: ёсьць міліцэйская кругавая парука

Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што да справы трэба было далучаць вышэйшае начальства, адказнае за прыняцьце гэтага рашэньня — перакрыць машынамі дарогу.


Р.Мянцюк ня будзе адказваць за “жывы шчыт”


Суд адхіліў хадайніцтва адвакакта Васіля Тулякова аб далучэньні ў якасьці суадказчыка кіроўцы аўтамабіля Рамана Мянцюка, які лічыцца вінаватым у дарожна-транспартным здарэньні 2 сакавіка ля Менску.


Суд у справе “жывога шчыта”


Пачаўся працэс з інцыдэнту — у залю не змаглі зайсьці ўсе ахвотныя журналісты, паколькі большасьць месцаў была занятая яшчэ да таго, як пачалі пускаць прэсу. Адвакатка пацярпелых Вера Страмкоўская заявіла пратэст і хадайнічала, каб працэс здымалі на відэа. Судзьдзя хадайніцтва адхіліла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG