Паводле ведамства, у шэрагу выпадкаў дзяцей зь сям’і даводзілася адбіраць экстрана, бо адказныя ведамствы своечасова не прынялі меры па іх абароне.
Распыталі рэжысэрку пра новую стужку аб кранальнай гісторыі каханьня журналісткі Каці Андрэевай, кінафэстываль «Tribeca» і пра ейную мару.
Так званы «Джынсавы дзень» (Дзень дэніму) праходзіць у сьвеце ў апошнюю сераду красавіка, месяца дасьведчанасьці аб сэксуальных дамаганьнях.
Падчас мытнага надгляду на выезьдзе зь Беларусі ў грамадзяніна Расеі ў тэлефоне знайшлі падпіскі ў Telegram на каналы, якія ў Беларусі прызналі «экстрэміцскімі». Яго затрымалі.
Паводле зьвестак «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі праваабаронцы зафіксавалі прынамсі 987 затрыманьняў, зь якіх траціна затрыманых — жанчыны.
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю журналіст рэгіянальнага выданьня «Вечерний Бобруйск» Дзяніс Носаў, паведамляе БАЖ.
Менавіта тут памёр першы палітзьняволены, асуджаны пасьля 2020 году. Цяпер у 17-й калёніі рыхтуюць вэб-дызайнэраў і трымаюць экзатычных птушак і жывёлаў.
Амаль 282 мільёны людзей па ўсім сьвеце сутыкаюцца з вострым недахопам харчаваньня.
Чацьвёрты дзень нараджэньня сустракае за кратамі Марыя Калесьнікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сымбаляў беларускага пратэсту 2020 году. 24 красавіка ёй споўнілася 42 гады.
23 красавіка ў Менску раптоўна памёр кандыдат тэхнічных навук, былы гулец менскай футбольнай каманды «Тарпеда», паэт і публіцыст Алесь Клышка, паведамляе «Радыё Рацыя».
Сьвятара Дзьмітрыя Сафронава, які адпраўляў паніхіду па палітыку Аляксею Навальным, на 3 гады забаранілі ў служэньні. Адпаведны указ, падпісаны патрыярхам Кірылам (Уладзімірам Гундзяевым), апублікаваны на сайце Маскоўскай эпархіі РПЦ.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала сваю гадавую справаздачу з дакумэнтацыяй праблемаў у сфэры правоў чалавека за 2023 год ў 155 краінах.
Міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган паабяцаў стварыць у краіне сваю апэрацыйную сыстэму, браўзэр і офісны пакет.
Беларускія пошукава-ратавальныя атрады за апошні месяц пісалі пра зьнікненьне ў Расеі сама меней 8 беларусаў, 5 зь іх дагэтуль шукаюць.
У сучаснай Беларусі няма другога такога палітыка, як Зянон Пазьняк, які ачольваў Беларускі Народны Фронт і незалежніцкі рух у лёсавызначальны час канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Сёньня ён адзначае сваё 80-годзьдзе.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам. Адпаведная пастанова міністэрства падпісаная 15 красавіка.
У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставаньне-2024. Сёлета для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 54,9 тысячы абітурыентаў. Рэгістрацыя праходзіла з 9 па 22 красавіка.
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы Ўсебеларускі народны сход для Лукашэнкі супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага?
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Некалькі ўдзельнікаў рок-гурту «Бі-2» і іх сем’яў падалі дакумэнты на атрыманьне грамадзянства Малдовы, паведаміў кіраўнік кабінэта прэзыдэнта Малдовы Адрыян Бэлуцэл.
З 1 кастрычніка пэнсійныя адлічэньні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва стануць абавязковымі для рамесьнікаў, уладальнікаў аграсядзібаў, а таксама самазанятых.
Канстанцін Кальцоў памёр у Маямі 18 сакавіка, яму было 42 гады. Яго цела крэмавалі ў Амэрыцы.
Сьвятлана Любецкая знаходзіцца пад санкцыямі 35 краін сьвету.
Ініцыятыва сілавікоў заявіла пра падрыхтоўку адмысловых захадаў у Рэспубліцы Беларусь.
23 красавіка Ўладзімеру Конану магло б споўніцца 90. Пра знакавую постаць беларушчыны, гісторыка, літаратуразнаўца, фальклярыста, доктара філязофіі, прафэсара ўспамінаюць ягоныя калегі, сябры, выхаванцы.
Фотаальбом «Гісторыя палка імя Кастуся Каліноўскага ў фатаграфіях і ўспамінах ваяроў. 2022–2024» будзе прадавацца, каб сабраць грошы на 10 грузавых квадрацыклаў для ваяроў.
Шклоўскі раённы суд прысудзіў палітвязьня Анатоля Латушку, стрыечнага брата апазыцыйнага палітыка Паўла Латушкі, да турэмнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Канцэрт на асноўнай пляцоўцы ў Менску будзе каштаваць сама меней 230 тысяч рублёў. Падчас падачы тэндэраў ён патаньнеў у 1,5 раза.
Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд Анастасіі Мацяш, як сьцьвярджаецца ў пастанове, супрацоўніцы тэлеканалу «Белсат», прызнанаму ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Раней суседнія Беларусі краіны ЭЗ неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян не наведваць гэтую краіну дзеля бясьпекі з прычыны бягучага палітычнага становішча.
Яшчэ летась улады прызнавалі, што амаль палова дарог у краіне мае патрэбу ў капітальным рамонце. Сёлета кіраўнік Беларусі загадаў чыноўнікам адрамантаваць дарогі да 9 траўня.
Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна зь іх зьвязана з пэнсіяй.
Камандуючы сіламі Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) у Тэгеране Хасан Хасанзадэ аб'явіў аб стварэньні новай праваахоўнай структуры, якае будзе сачыць за захаваньнем жанчынамі строгага дрэс-коду.
У дзіцячых садах Ленінскага раёну Менску запатрабаваны групы зь беларускай мовай навучаньня. Пра гэта агенцтву «Менск-Навіны» расказала намесьніца кіраўніка раённай адміністрацыі Галіна Чэрнік.
Цяпер мужчыну, які да нядаўняга часу жыў у Польшчы, пагражае да 12 гадоў турмы.
Мова і вайна, інтэлігенцыя і вайна. Пра гэта і ня толькі — новая кніга ўкраінскага пісьменьніка Астапа Сьлівінскага «Слоўнік вайны». За год яна ўжо выдадзеная па-нямецку, па-польску, па-славацку, па-японску — і нядаўна ў перакладзе Ірыны Герасімовіч выйшла па-беларуску.
Суполка Prague Support Team паведаміла ў сваім Тэлеграм- канале, што наладзіла вытворчасьць і пасьпяхова выпрабавала ударныя FPV-дроны пад маркаю FlightCore Dynamics.
Пра інцыдэнт паведаміла ў сацыяльнай сетцы Х галоўнае камандаваньне Ўзброеных сіл Польшчы.
Нэгатыўныя рашэньні вынесьлі па 30 справах — гэта каля 3% ад агульнай колькасьці заяўнікаў.
20 красавіка з папраўчай калёніі № 3 пад Віцебскам выйшаў на волю былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў. Пра вызваленьне Дзьмітрыева Свабодзе паведаміў ягоны сябар, які цяпер знаходзіцца за мяжой.
У траўні 2022 году Марыну Кісялевіч асудзілі да 4 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»).
На думку дэрматолягаў, многія з нас, дбаючы пра скуру твару, забываюць пра ўсё астатняе цела. Пра тое, чаму гэтага рабіць ня варта, у сваёй мэдычнай рубрыцы піша амэрыканская The New York Times.
Грамадзянін Беларусі Сяргей Карпушкін, які пражывае ў Маямі, асуджаны ў ЗША да 21 месяца пазбаўленьня волі за ўдзел у змове з мэтай абыходу санкцыяў і ў міжнародным адмываньні грошай.
У Магілёве супрацоўніка дзіцячага садку абвінавачваюць у тым, што ён учыняў распусныя дзеяньні на працягу паўгода. Пацярпелі 13 дзяцей ва ўзросьце ад двух да трох гадоў. Чаму сэксуальная адукацыя дала б болей шанцаў спыніць злачынцу хутчэй
Напярэдадні вынікамі сутрэч з удзельнікамі саміту кіраўнікоў МЗС краін «Вялікай сямёркі» падзялілася дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская. Беларусь упершыню была прадстаўленая на пасяджаньні G7.
У Горадзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву.
Рашэньне 15 красавіка прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва, піша «Вясна».
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў тэатральным асяродку. Але пры гэтым стаяць чэргі па квіткі ў Тэатар лялек, РТБД вымушаны ставіць спэктаклі на дадатковай сцэне, а ў Купалаўскім прэм’ера.
Загрузіць яшчэ