Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павысілі тарыфы на праезд у цягніках і электрычках


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам. Адпаведная пастанова міністэрства падпісаная 15 красавіка.

Дакумэнт набывае моц празь 5 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал (пакуль ён не апублікаваны).

Падаражэюць квіткі на цягнікі гарадзкіх ліній, рэгіянальных ліній эканом-клясы і бізнэс-клясы. Таксама вырасьце кошт перавозкі багажу на гарадзкіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных маршрутах.

Так, тарыфы на перавозку пасажыраў на гарадзкіх чыгуначных лініях вырастуць на 7 капеек у межах аднаго тарыфнага поясу (напрыклад, па кірунках Менск — Гарадзішча, Менск — Фаніпаль, Берасьце — Жабінка і інш.), а таксама ў межах двух тарыфных паясоў па адным кірунку (напрыклад, Менск — Негарэлае, Горадня — Скідзель і інш.).

У межах двух, трох і чатырох тарыфных паясоў па двух напрамках тарыфы павысяцца на 14 капеек.

Пры гэтым на квіткі ў цягнікі зь менш зручнымі адкіднымі сядзеньнямі будзе дзейнічаць паніжальны каэфіцыент 0,7.

Апошні раз праезд чыгуначным транспартам даражэў у чэрвені 2023 году — у некаторых выпадках тарыфы паднялі больш як на 40%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG