Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпрам» і «Начныя ваўкі» трапілі ў санкцыйны сьпіс Канады


Прэм'ер-міністар Канады Стывен Харпэр
Прэм'ер-міністар Канады Стывен Харпэр

Усяго сьпіс папоўнілі 14 юрыдычных асобаў і трое расейскіх грамадзянаў

Улады Канады пашырылі санкцыйны сьпіс супраць Расеі, уключыўшы ў яго трох расейскіх грамадзянаў і 14 юрыдычных асобаў, сярод якіх кампаніі «Газпрам», «Газпрам-нафта», «Сургутнафтагаз» і «Транснафта». Адпаведнае паведамленьне зьявілася ў панядзелак на сайце МЗС Канады.

З фізычных асобаў у санкцыйны сьпіс трапілі кіраўнікі Эўразійскага саюза моладзі — Аляксандар Дугін, Павел Канішчаў і Андрэй Каваленка — і сам Саюз як юрыдычная асоба.

Таксама санкцыі ўводзяцца ў дачыненьні да мотаклюбу «Начныя ваўкі», фонду «Маршал Капітал», «Тульскага зброевага завода», «Аб’яднанай авіябудаўнічай карпарацыі», «Абаронпраму» і яшчэ некалькіх кампаній.

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў лічыць рашэньне па байк-клюбу адказам на мотапрабег па Эўропе, прымеркаваны да 70-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыё «Говорит Москва».

Ва ўрадзе Канады прытрымліваюцца думкі, што дзеяньні Расеі зьяўляюцца сур’ёзным парушэньнем міжнароднага міру і бясьпекі і пагражаюць сур’ёзным крызісам, гаворыцца ў камэнтары на сайце канадзкага МЗС.

У апошні раз Атава пашырала санкцыйны сьпіс супраць Расеі ў лютым, абвінавачваючы Маскву ў падрыве сувэрэнітэту і парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Расейскія ўлады абвінавачаньні адпрэчваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG