Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі


Санкцыі будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2016 году.

Як перадае агенцтва УНІАН, рашэньне было прынятае сёньня без абмеркаваньня ў Люксембургу ў рамках пасяджэньня Рады Эўрапейскага зьвязу на ўзроўні міністраў замежных спраў.

У прыватнасьці, санкцыі тычацца доступу да эўрапейскага фінансавага рынку для асобных расейскіх банкаў і кампаніяў, гандлю зброяй і таварамі падвойнага прызначэньня, а таксама экспарту пэўных тэхналёгіяў, зьвязаных з энэргетычным сэктарам.

Падаўжэньне эканамічных санкцыяў супраць Расеі зьяўляецца вынікам дамоўленасьці лідэраў Эўразьвязу зьвязаць гэтыя санкцыі з поўным выкананьнем да 31 сьнежня Менскіх дамоўленасьцяў. Гэта было вырашана падчас пасяджэньня Эўрапейскай Рады 19-20 сакавіка.

Рашэньне пра эканамічныя санкцыі супраць РФ з-за анэксіі Крыму і дэстабілізацыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны было прынятае 31 чэрвеня 2014 году. Санкцыі сталі больш жорсткімі 8 верасьня 2014 году.

XS
SM
MD
LG