Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


МЕСЦАМІ НЕВЯЛІКІЯ АПАДКІ...

Уначы ад мінус 3°С да плюс 2°С, удзень 0 — плюс 5°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

Прэсавая канфэрэнцыя жонак палітвязьняў — Ірыны Халіп, Марыны Адамовіч і Вольгі Бандарэнкі (Менск, офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, вул. Кульман, 4, 11.00).

Сьвяточны канцэрт «Чайкоўскі-гала» (Менск, Белдзяржфілярмонія, пр. Незалежнасьці, 50, 19.00).

***
У вечаровым эфіры «Свабоды» — перадача «Праскі акцэнт — вынікі году». Тэма выпуску — «Ад мытнага зьвязу да эўразійскага».

Якія папярэднія вынікі знаходжаньня Беларусі ў Мытным зьвязе? Што азначае для Беларусі пуцінская ініцыятыва стварэньня эўразійскага зьвязу? Якім будзе беларускае рэха пасьлявыбарных акцыяў пратэсту ў Расеі?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксей Пікулік.

Слухайце перадачу ў 18.32, 20.32 і 22.32.

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1667 — быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці Вялікага Княства Літоўскага.

1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край».

1922 — Беларусь уключылі ў склад СССР. І Усесаюзны зьезд саветаў прыняў дэклярацыю і дагавор аб утварэньні СССР.

1937 — у Менску расстралялі Аляксандра Цьвікевіча, беларускага палітыка, гісторыка, публіцыста.

1966 — улады БССР прынялі пастанову аб выданьні «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі».

1990 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па другой лініі Менскага мэтрапалітэну на ўчастку ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзэнская».

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Літвой.

2004 — Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і пасла, засудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта ўкрадзеныя кампутары.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Сьцяпан. Даўней у гэты дзень канчаўся тэрмін службы парабкаў у паноў: «На сьвяты Сьцяпан кожны сам сабе пан», «На сьвятога Сьцяпана знайду другога пана».
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"«Страта любові да сваёй краіны — самае страшнае з усяго, што ў нас адбылося. Страшней за самы страшны крызіс. Дэвальвацыя рубля — нішто ў параўнанні з дэвальвацыяй любові» — Уладзімер Някляеў.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


Камітэт «Вызваленьне» зьвярнуўся да кіраўнікоў Расеі, Эўразьвязу і ЗША


Адным — бясплатныя візы, другім — забарона на ўезд


Прад’яўляюць абвінавачаньні і пакідаюць у турме


Пісьменьнікі баяцца за жыцьцё Някляева


Разьвітаньне з Тацянай Сапач


Вянок памяці: Эдуард Брокараў


Рэха кадратрусу


Ільля Богдан: Было шмат з выбітымі зубамі, са зламанымі рукамі


Збор твораў Ларысы Геніюш — кніга Беларусі-2010


Невясёлыя карцінкі, 30.12.2010
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG