чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 17:05

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Прыгоды Femen у Беларусі. Працяг гісторыі

Актывісткі ўкраінскай арганізацыі Femen Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко вярнуліся ў Кіеў. Там яны сустрэліся з журналістамі і распавялі пра тое, што зь імі адбывалася ў Беларусі.

Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко
Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
21:30 МЗС Украіны: Гісторыя з «Femen» — абсалютнае барбарства

16:30 Брыфінг у Кіеве скончыўся. Актывісткі заявілі, што ўжо рыхтуюць новую акцыю ў Беларусі.

16:15 Іна Шаўчэнка: «Мы трапілі ў рукі невядомых людзей, якія зьдзекаваліся з нас. Нам казалі, што гэта апошнія гадзіны нашага жыцьця».

Аксана Шачко: «Мы зразумелі, што за намі сачылі раней, мы пабачылі сьлежку яшчэ калі выходзілі з кватэры. Гэтыя 7-8 мужчынаў зьявіліся ніадкуль, схапілі нас пад рукі і сталі цягнуць. Іна спрабавала крычаць. Але яе адразу ўдарылі па твары. Аніводзін чалавек на вакзале не зьвярнуў на гэта ўвагі, і наадварот людзі нават адвярнуліся ад нас. Людзі ў Беларусі вельмі запалахоныя, яны ўсяго баяцца.

Нас дваіх (Іну і Аксану) запіхнулі ў машыну, а Сашу ўвогуле ў іншую машыну. Гэтыя людзі спачатку прадстаўляліся праваахоўнымі органамі Беларусі.

Пыталіся, адкуль мы прыехалі, навошта. Нас спрабавалі пасварыць. Пагражалі нам расправай, казалі, што мы адкажам за ўсё, што мы зрабілі

На працягу 12 гадзінаў нас вазілі па Менску, але не казалі, які наш лёс. Мы патрабавалі адвезьці нас у міліцыю. Яны казалі, што мы выконваем палітычную замову. Падманулі дзяўчат — прывезьлі сюды, прымусілі распрануцца.

Загрузка
12:00:00 / -:--:--

Каля шостай гадзіны ранку, аўтобус спыніўся у лесе. Нам загадалі выходзіць па адной. Пры выхадзе нацягнулі шапкі на вочы, заламалі рукі. Прывялі ў аўтобус чорнага колеру, там ужо былі іншыя людзі. Білі моцна па патыліцы.
Шэсьць гадзінаў мы езьдзілі з пагрозамі, што нас заб’юць. Нам літаральна казалі: «Дыхайце, бо больш вы гэтага ня зможаце зрабіць».


Шэсьць гадзінаў мы езьдзілі з пагрозамі, што нас заб’юць. Нам літаральна казалі: «Дыхайце, бо больш вы гэтага ня зможаце зрабіць». Нам казалі, што мы адкажам за тое, прыехалі ў Беларусь, што яны тыя людзі, якія пакажуць нам, што мы ня маем права прыяжджаць у Беларусь і парушаць нейкую стабільнасьць.

Пяць гадзінаў мы не маглі рухацца, два разы спынялі аўтобус, каб мы схадзілі ў туалет. Але нас выпусьцілі з завязанымі рукамі і сказалі: рабіце, што вам трэба.

Пасьля нас вывелі з аўтобуса ў лесе, зьнялі шапкі. У іх былі пакеты, яны казалі, што нас заб’юць, што будуць зьдзекавацца.

Сказалі, што, калі мы ня будзем рабіць тое, што яны скажуць, то нас заб’юць. Пад нажом нас прымусілі зьняць адзеньне да пояса і ўзяць плякаты, на адным была свастыка, а на другім «Адзінства славянскага народу». Нас прымусілі падняць гэтыя плякаты, сказалі пасьміхацца і ўсё гэта здымалі на камэру.

Шаўчэнка: «Пасьля нам сказалі апрануцца, нахіліць галовы, я нахіліла галаву, мне абрэзалі валасы і аблілі зялёнкай. Аксане зразалі валасы таксама. Пасьля нас аблілі машынным алеем, запырскалі балёнчыкамі: рукі — чорным, а цела — ружовым. Нам загадалі зьняць ніжнюю частку адзеньня і павярнуцца задам».

Шачко: «Тут нам стала вельмі страшна, бо гэтыя людзі паказвалі ўсімі сваімі дзеяньнямі, што нас зараз згвалцяць».

Шаўчэнка: «Але нас пабілі палкамі. У нас засталіся сьляды, гэта пацьвердзілі дактары, што ў нас ёсьць пабоі. Пасьля нас ізноў прымусілі апрануцца. Нас аблілі машынным алеем, пасыпалі нас пер’ем.

Мяне схапілі за валасы і папрасілі сказаць, у якіх краінах мы яшчэ праводзілі акцыі. Калі я адказвала, што таксама ў Расеі, мне проста сталі выдзіраць валасы.

Мяне схапілі за валасы і папрасілі сказаць, у якіх краінах мы яшчэ праводзілі акцыі. Калі я адказвала, што таксама ў Расеі, мне проста сталі выдзіраць валасы. Яны білі па галаве і казалі, што мы хочам іх пасварыць з Расеяй.

Паўгадзіны з нас зьдзекаваліся. А пасьля загадалі хутка апрануцца. Нас закінулі ў аўтобус. У аўтобусе нам пагражалі, што калі ад нас будзе хаця б адзін гук, то нас заб’юць і закапаюць.

Адзін мужчына скіраваў камэру мне на твар і запатрабаваў сказаць, навошта мы прыехалі ў Беларусь, назваць сябе і сказаць, чаго мы хацелі. Ён спытаў, ці мы раскайваемся? Я сказала „не“ і што хачу ва Ўкраіну.

Пасьля гэтага аўтобус спыніўся і нас сілай выцягнулі з яго, пацягнулі да ракі. Мы напалохаліся, бо падумалі, што нас будуць проста тапіць. Нас падвялі да абрыву ракі, паказалі лес і сказалі: ідзіце праз гэты лес і ніколі не вяртайцеся. І яны зьехалі».


15:40 Аляксандра Нямчынава: «Тыя, хто нас катаваў, назваліся актывістамі РНЕ»

Загрузка
12:00:00 / -:--:--

У Кіеве пачалася прэсавая канфэрэнцыя Femen.

Нямчынава: «Мы праводзілі 19 чысла ў Беларусі ў Менску перад будынкам КДБ акцыю. Мы правялі. Усё было нармальна, нам удалося сысьці. Але мы думаем, што нас адпусьцілі сьвядома, каб затрымаць пасьля, каб прэса ня бачыла. Мы ўзялі квіток да Гомелю, каб дабрацца да Бранску.

На аўтавакзале недзе без пяці сем да нас падышлі невядомыя людзі, шэсьць чалавек, узялі нас пад рукі і пасадзілі ў машыну. Яны прадставіліся як работнікі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Дзяўчат пасадзілі ў серабрыстую газэль, а мяне ў чорны мэрсэдэс. Мяне каталі хвілінаў 15-20. Пасьля перасадзілі ў іншую машыну, «альфа-рамеа» шэрага колеру. Пасьля нас аб’ядналі і недзе да паловы на сёмую проста каталі пра Менску. Мы прасілі адвезьці нас у РУВД, але яны сказалі, што вы будзеце сядзець тут столькі, колькі мы скажам.

Адносіліся добра, купілі нам вады нават. А палове на сёмую вывезьлі за горад, нацягнулі шапкі на вочы і перадалі нас невядомым людзям. Нам заламалі ззаду рукі, прыціснулі галовы ўніз. А рукі зьвязалі такой плястыкавай штукай, якой трубы зьвязваюць. У мяне вось ад яе сьляды.

Яны нас павезьлі ў невядомым накірунку. Многа было паваротаў, прыпынкаў. як толькі ты падымаў галаву, адразу білі па галаве. Яны прадставіліся прадстаўнікамі РНЕ, сказалі, што яны нічога не баяцца. У іх ёсьць завязкі з міліцыянтамі, ва ўрадзе Беларусі. Яны ўвесь час нас абзывалі, казалі, што мы прыехалі сюды парушаць нашае славянскае адзінства.

Дзяўчатам абрэзалі валасы, а пасьля яшчэ аблілі галовы зялёнкай. Пасьля кажуць: «Ну што вы, сукі, прыедзеце яшчэ ў Беларусь?»

Недзе 3-4 гадзіны мы езьдзілі, пасьля яны вывелі нас у лес. Сказалі — шапкі здымайце. Мы ўбачылі 6-7 мужчынаў рознага ўзросту, у шапках з прарэзамі для вачэй і рота. Яны нас прымусілі распрануцца да поясу і ўзяць плякаты ў рукі. У мяне было здаецца «За славянскае адзінства», а ў дзяўчат на плякатах былі свастыкі — чорная і ружовая.

Пасьля яны сказалі, а цяпер здымайце ўсё ніжэй пояса. Мы вельмі напалохаліся, бо падумалі, што цяпер будзе самае страшнае. Але яны нас вырашылі пабіць. Пабілі, пасьля мы апрануліся, а яны пасьля кажуць: «А цяпер нахіляйце галовы». Мы нахілілі, дзяўчатам абрэзалі валасы, а пасьля яшчэ аблілі галовы зялёнкай. Пасьля ізноў кажуць: «Ну што вы, сукі, прыедзеце яшчэ ў Беларусь?».

Пасьля яны ізноў прымусілі нас распрануцца, аблілі алеям і абсыпалі пер’ем. І ўсё гэта запісвалася на камэру.

У нас забралі ўсе асабістыя рэчы.

Пасьля яны 30 хвілінаў нас павазілі і выкінулі з машыны. Там была рэчка. Мы вельмі напалохаліся, бо баяліся, што нас утопяць. Але яны сказалі, што вось пойдзеце і прыйдзеце ва ўкраінскае сяло, і каб болей мы вас у Беларусі ня бачылі.

Пытаньне: Як вы думаеце, гэта было сапраўды РНЕ?

Нямчынава: «Я ня ведаю, не магу нічога сказаць. Тыя людзі, што нас па Менску вазілі, мы бачылі іх твары, яны сябе па імёнах называлі — Андрэй, Дзіма. А тыя другія былі вельмі добра падрыхтаваныя, твараў не паказвалі, але сказаць, хто гэта, я не магу».



14:12 Ганна Гуцал: «Будзем патрабаваць ад міжнароднай супольнасьці ўводзіць войскі ў Беларусь»

«Я разумею, што патрабаваць завесьці крымінальную справы ў краіне, дзе няма права ў прынцыпе, гэта нерэальна. Мы будзем патрабаваць ад МЗС Украіны пісаць дыпляматычную ноту. Мы будзем патрабаваць ад міжнароднай супольнасьці ўводзіць міжнародныя санкцыі, але не эканамічныя, бо ня трэба, каб пакутаваў беларускі народ. Мы будзем патрабаваць уводзіць войскі, вызваляць беларускі народ ад бандытаў, кадэбэшнікаў, ад бандыта Лукашэнкі. Пісаць заявы?! Куды мы будзем пісаць заявы? У КДБ вашае? Гэта ня мае сэнсу! Ці будзеце сваімі мэтадамі абараняць пакрыўджаных дзяўчат? Так, мы будзем працягваць нашыя пратэсты, мы будзем рабіць усё, каб зганьбіць, прынізіць і высьмеяць у вачах беларускай і міжнароднай супольнасьці такія варварскія структуры, як КДБ», — заявіла Гуцал «Свабодзе».

Загрузка
12:00:00 / -:--:--


Загрузка
12:00:00 / -:--:--



Рэпартаж Валера Каліноўскага: МУС не завёў справу пра выкраданьне актывістак Femen
Загрузка
12:00:00 / -:--:--



13:30 Дадаліся новыя фоты Аляксандры Нямчынавай, Іны Шаўчэнкі і Аксаны Шачко зь Кіеву.

Іна ШаўчэнкаІна Шаўчэнка
x
Іна Шаўчэнка
Іна Шаўчэнка
Аляксандра НямчынаваАляксандра Нямчынава
x
Аляксандра Нямчынава
Аляксандра Нямчынава
Аксана ШачкоАксана Шачко
x
Аксана Шачко
Аксана Шачко

13:00 Ганна Гуцал у інтэрвію «Свабодзе»: «Дзяўчаты вярнуліся ў стане фізычнага і псыхічнага вынішчэньня. Распавядалі вельмі страшныя гісторыі. Зараз дзяўчаты адпачываюць. Пазьней мы будзем ацэньваць стан іх фізычных і псыхічных пашкоджаньняў. І будзем прымаць рашэньне, што далей рабіць. Чаму няма рэакцыі ўкраінскіх уладаў? На жаль, так атрымалася, што мы ня можам адчуваць сябе абароненымі ня толькі ў сваёй краіне, але і за мяжой. Грамадзянка Аўстраліі была вельмі хутка вызваленая і бяз гвалту дастаўленая ў іншую краіну. Ня цэняць у нас людзей. Нам вельмі сорамна за тое, што ўкраінская ўлада ня можа нас абараніць, таму мы вымушаныя рабіць гэта самі».

12:35 «Нашы войскі ня маюць да гэтай справы аніякага дачыненьня», — сказаў журналістам намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрал Валеры Гайдукевіч на пытаньне, ці мелі ўнутраныя войскі МУС дачыньне да затрыманьня актывістак Femen.

12:30 «Яны са мной кансультаваліся, я раіў ня ехаць у Беларусь, цудоўна ведаючы наш рэжым. Гэта жахлівая гісторыя, тое, што адбылося. Гэта ня толькі хранічнае бяспраўе, у якім жыце Беларусь, гэта яшчэ і зьдзек», — заявіў «Свабодзе» Вячаслаў Сіўчык, старшыня руху салідарнасьці «Разам», які месьціцца ва Ўкраіне.


12:00 Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў: «Мае людзі іх не чапалі, як бы камусьці гэтага не хацелася. Зараз разьвіваецца правакацыя, тэму і характар якой яшчэ трэба будзе высьветліць. Тое, што кажуць гэтыя дзяўчыны, — гэта іх прыдумка».

Гэтую заяву Зайцаў зрабіў, адпазваючы на пытаньні журналістаў на сумесным паседжаньні палатаў Нацыянальанага сходу.

Тым часам прэсавы сакратар КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч на пытаньне «Свабоды», ці прадпрымаюцца КДБ захады, каб неяк высьветліць сытуацыю ў сувязі з абвінавачваньнямі Ганны Гуцал у тым, што менавіта спэцслужбы зьдзекаваліся зь іх актывістаў адказаў: «Пакуль не».




12:00 Актывісткі FEMEN правядуць брыфінг для прэсы
 


11:55 У Кіеве сёньня можа адбыцца акцыя FEMEN

Лідэр FEMEN Ганна Гуцал паведаміла, што актывісткі руху, якія ўначы вярнуліся ў Кіеў зь Беларусі, першую палову дня будуць адсыпацца, бо вельмі зьняможаныя. Магчыма, ужо сёньня рух FEMEN правядзе акцыі з нагоды таго, што адбылося зь дзяўчатамі ў Беларусі.


11:15 МУС не завёў справу пра выкраданьне актывістак Femen


Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч заявіў «Свабодзе», што ад грамадзянак Украіны «ніякіх пісьмовых заяваў не паступала».

«У амбасады Ўкраіны прэтэнзій да міліцыі няма, зь іх боку таксама не паступала ніякіх пісьмовых заяваў паводле стану на той час, калі ўкраінскі консул пакінуў Ельскі РАУС. Праверачныя захады цяпер праводзяцца супрацоўнікамі міліцыі, але на падставе таго, што нам стала вядома пра нібыта ўчыненым правапарушэньні — гэта ўчора стала вядома зь інтэрнэту. Учора было адпаведнае рэагаваньне, выяжджала апэратыўна-сьледчая група. У рамках таго, што нам стала вядома, зараз праводзяцца адпаведныя праверачныя захады», — заявіў Шалькевіч.




Украінскі консул у Менску асабіста на аўтамабілі даставіў у Кіеў актывістак руху Femen зь Беларусі. Каля 2.00 начы актывісткі былі ўжо ў Кіеве.

20 сьнежня Аляксандру Нямчынаву, Іну Шаўчэнка і Аксану Шачко затрымалі ў вёсцы Бякі Ельскага раёну Гомельскай вобласьці.

Яны паведамілі, што ўвечары 19 сьнежня іх затрымалі на Ўсходнім аўтавакзале ў Менску. Шэсьць мужчынаў, якія не прадставіліся, адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і зьвезьлі іх у невядомым кірунку.

Дзяўчаты кажуць, што іх вывезьлі ў лес. Там ім пагражалі і зьдзекаваліся зь іх, прымушалі распранацца дагала, аблівалі валасы зялёнкай, прымушалі трымаць плякаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамэру.

19 сьнежня актывісткі руху Femen правялі акцыю з нагоды гадавіны Плошчы-2010. Аголеныя, яны разгарнулі плякаты «Жыве Беларусь!». Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной зь іх на сьпіне быў намаляваны Лукашэнка.

Чытайце таксама

Ідэалёгія паглынае культуру

Указ Аляксандра Лукашэнкі № 168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сыстэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасьці іх работнікаў» прадугледжвае скарачэньне колькасьці чыноўнікаў на 25%. Правесьці скарачэньне трэба да 1 ліпеня, у некаторых выпадках — да 1 студзеня 2014 году. Скарачэньні павінны прайсьці, у першую чаргу, ва ўсіх абласных і Менскім гарадзкім выканаўчых камітэтах, у раённых адміністрацыях. Як выяўляецца, найперш могуць пацярпець кадры, адказныя за культуру >>>

У Доме прэсы чакаюць скарачэньняў

Журналісты шэрагу цэнтральных дзяржаўных газэт рыхтуюцца да скарачэньняў. У выніку стварэньня дзяржаўнага мэдыяхолдынгу, які павінен запрацаваць ад 1 ліпеня, некалькі рэдакцый страцяць і сваю самастойнасьць і, хутчэй за ўсё, значную частку кадравага складу. >>>

Самасейка: «Міжнародная амністыя» не заўважыла станоўчых зьменаў у Беларусі

Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца бязь зьменаў. Гэта вынікае са справаздачы за 2012-ы год праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя». Рэакцыі на абвінавачаньні беларускіх уладаў у сыстэматычных парушэньнях правоў чалавека. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: andy Горад:: rotterdam
21.12.2011 13:42
вчера писали всех постригли на лысо в лесу.сегодня судя по фото там одна лысая которая была лысая и перед зданием кгб.очередная провокация да и только.
Адказаць

Імя:: андрей Горад:: Минск
21.12.2011 15:28
И зеленкой они сами себя облили и оказались в незнакомом месте без телефонов и документов???
Адказаць

Імя:: andy Горад:: rotterdam
21.12.2011 17:50
да не будьте вы такими наивными.да не похожи они на тех кого вывезли в лес и поиздевались.смешно.вы что забыли лицо некляева после того как его куда то вывозили.так там все было на лицо.и зачем кгб эти никому ненужные деятельницы?
Адказаць

Імя:: Ананім
21.12.2011 15:43
У КГБ ты відаць запозна інструкцыі атрымаў, таму толькі зараз адрэагаваў.
Праблема не ў тым, што пастрыглі адну, а не трох. Дайшло?
Адказаць

Імя:: Ананім
21.12.2011 16:26
писали, что обстригли волосы, а не постригли налысо

Імя:: Нюрнберг
21.12.2011 15:56
Над нквд-кгб конечно в городе Минске должен быть проведён суд за все их античеловеческие преступления, как и над сталинизмом-лукашизмом.

Імя:: Кастусь Палескі
21.12.2011 17:02
Спадарства , а што тут дзівіцца ? РНЕ і ГДБ здаўна супрацоўнічаюць.

Імя:: Віталь Горад:: Менск
21.12.2011 17:30
Спадарства! А чаму нікога не зьдзіўляе, што дзяўчаты пра адно і тое ж кажуць з кожнай гадзінай усё іншае і іншае. Нейкія суцэльныя нестыкоўкі. На "Нашай Ніве" адно, на Еўрарадыё другое, на Свабодзе трэцяе і г.д. Каму і чаму верыць? Што за цырк?????????????
Адказаць

Імя:: цеця
21.12.2011 19:53
гэта ты ў журналистаў спытай.. а дзеўкі кажуць тое самае, нічога не пераіначана

Імя:: Мікола Горад:: ВКЛ
21.12.2011 17:37
Лукашэнку і яго расейскіх наймітаў трэба лавіці з самалётамі НАТО і цягнуці ў Гаагскі трыбунал ААН,

Імя:: ЖАХ
21.12.2011 17:45
Не краiна, а сапраудны канцлягер, дзе невядомыя здекваюцца нават над жанчынами!
НЕЛЮДДЗI!!!

Імя:: беларуска Горад:: минск
21.12.2011 21:07
Девочки, это не игра в новогодние шутки. Вы замахнулись на чужое государство, его главу. На что вы расчитывали? Вы так наивны? Вам же не по 12 лет. Умейте отвечать за свои поступки, вы совершеннолетние и на прикидываетесь жертвами. Не лезьте в политику, глядя на вас, вы далеки от нее, а озвучивать чужие слова и мысли - подло. Бегите, пока не поздно от ваших наставников.
Адказаць

Імя:: Люся
21.12.2011 23:13
Не сотвори себе кумира, а вы все о незаменимом безбожнике, да о безбожнике... Скоро молится на него будите и станите как зомби-северные корейцы...
p.s. Беларуски так не думают и такое не пишут! (все знают откуда этит строки растут)
Адказаць

Імя:: andy Горад:: rotterdam
22.12.2011 00:26
пять баллов
Адказаць

Імя:: Ананім
22.12.2011 01:07
Ну і кадры ў ГБ. Вывучыце што небудзь новае.
Адказаць

Імя:: таксама Беларуска Горад:: АЛЕ САПРАЎДНАЯ
22.12.2011 11:34
"НЕ ПРІКІДЫВАЙТЕСЬ ЖЕРТВАМІ, Вы замахнулісь на чужое государство, его главу""!!! -
СЛУХАЙЦЕ ГЭТКІХ МУДРАГЕЛІСТЫХ ЦЁТАК, ЯК ГЭТАЯ ТАК ЗВАНАЯ "БЕЛАРУСКА ЗЬ МІНСКУ", ЯКАЯ "МУДРА" СЯДЗІЦЬ У СЯБЕ Ў КУТКУ ПАД ВЕНІКАМ І НЯ ЛЕЗЕ Ў ПАЛІТЫКУ, ЗАБЫЎШЫСЯ НА ТОЕ, ШТО ПАЛІТЫКА - У КОЖНАЕ ЯЕ ТАЛЕРЦЫ. Але ж гэта можа быць сама ярмошына, акая тут піша...
Адказаць

Імя:: Верны Горад:: Мінск-Нярускі
22.12.2011 12:32
Уважаімая прыдставіцільніца міньшынства. Каб вы былі ня Руская а Беларуска. То пэўна этаваб ні напісалі. У нашых законах за паклёп на Рукавдзіціля сажаюць на цюрму. А ня вязуць у лес. Хто пачытае вас. Можа плоха падумаць пра беларусаў. Думаю ані папаліся сіксуальным манякам.

Імя:: Boss Горад:: M
21.12.2011 21:23
Шалавы.

Імя:: Семенмаркович Горад:: Бешенковичи
21.12.2011 22:45
Каждый пиарится в силу своего интеллекта.
У кого его нет- подойдут голые титьки.
Почитайте, друзья, как к этому шалману относятся на родине.
Адказаць

Імя:: zakerzonec Горад:: Grodno
22.12.2011 10:44
Так как в Беларуси обошлись, такого не было с ними ни на родине и нигде за границей. Белорусские гэбнюки отличились, можете гордиться, "семенмаркович", и все ваши дРУЗЬЯ

Імя:: Viales Горад:: Rečyca
21.12.2011 23:39
Дзякуй дзяўчатам за падтрымку! Калі было б трохі больш беларусаў сьмелых як яны, даўно б прагналі Луку.

Імя:: Ананім
22.12.2011 01:05
Жалко девушек.Это просто издевательство,не человечность.Если они обидели одного выродка,то пусть бы отвечали по закону,оформили бы как административное правонарушение.А то приехал папин сынок с отморозками ,и просто завезли в лес и унижали и избивали девушек.Хотя о каком законе можно говорить в Беларуси.
Изменить ситуацию сможет только военное вмешательство в нашу страну.На Россию надеятся нечего,наш пахан нужен России до тех пор,пока не выкупят все интересующие их предприятия.Поэтому будем надеятся на НАТО ,а я пойду на их сторону воевать,освобождать Беларусь от криминала,преступной власти которая держится за наши заработанные и отобранные деньги.
Адказаць

Імя:: Ананім
22.12.2011 14:21
После НАТО криминал процветает.Так что не ошибись!
Адказаць

Імя:: Верны Горад:: Мінск-Ваены
22.12.2011 14:46
Таварышч Ананім. Такія нам у 43 хату спалілі. Праганяўшы камуністаў. Разбіромся без ваеных. Чужой салдат горай чумы. Эта малады і злы мужчына. Шукае дзевак і каб выпіць. І мае аружыя. Нам эта нада. Он прыстане к чыёй дачке. Айцу прыдзёца яго убіць. Эта толька гора.
Адказаць

Імя:: Олег
23.12.2011 10:33
Правильно,Т.ВЕРНЫ.Подобные "ананiмы" в 41-м встречали фашистов хлебом-солью и шли к ним в услужение.Правда потом и их фашисты жгли и вешали.Предателям везде один конец.
Адказаць

Імя:: Верны Горад:: Мінск-Ваены
23.12.2011 16:02
Уважаімы Рускі саратнік Алег. Каторыя былі у НКВД за саветамі. Такія былі і ў немцаў у паліцыі. Такіх і ціпер хапае. Вунь сёня Рукавадзіціль сказаў. Жылезам па сьціклу была 300. А галавацяпы злавілі 600. І дзевачкі зламалі нагу. А Рукавадзіціль хацеў каб ціха. Мы самі разбіромся.

Імя:: Аліна Горад:: Менск
23.12.2011 16:15
Пакуль цяжка меркаваць дакладна. што адбылося і як. Тое, што схапілі і вывезлі, гэта можа быць. Але я сама і мае сяброўкі займаемся загартоўкамі. Грунтоўна. Практыкуем мы, акрамя агульных, яшчэ і самотныя загартоўкі. На лецішчы. Гэта робіцца так. Я збіраюся на загартоўкі. На 3-4 дні. Раніцай сяброўка мяне адвозіць на лецішча. Там есць адзін цеплы будынак, а другі больш халодны. Вось мы прыязджаем, заходзім у халодны будынак. Я распранаюся дагала, сяброўка забірае вопратку, развітваецца і з'язджае. Я застаюся зусім голай у халодным будынку. Стаіць драўляная канапа, стол, стул. Можна пачытаць цікавыя кніжкі, газеты, часопісы. Але на канапе шмат часу не паляжыш, холадна і мулка. Адзення ніякага няма. На ўсялякі выпадак, есць маленькі адкрыты купальнік. Так зроблена спецыяльна. Бо чалавек істота лянівая. Каб прымусіць яго варушыцца, трэба, каб знік бытавы камфорт. Вось я і вымушана рабіць фізычныя практыкаванні, адціскацца ад падлогі, прысядаць, бегаць, падцягвацца на турніку. Бо пакой спецыяльна абсталяваны для спартовых заняткаў. Акрамя таго, халодныя абліванні цела вадой са студні, купанні ў рэчцы і ў снезе. Шмат разоў я бегала крос голай і босай па лесе зімой. Вечарам прыходзіць вартаўнік, стукае ў вакно. Цеплы будынак адамкнуты. Кідаюся ў ложак і засынаю. Раніцай, а 7 зноў іду ў халодны будынак. Вартаўнік замыкае цеплы будынак да вечара. Па ўмовах загартоўкі я голая і самотная, ні з кім не размаўляю. Такая загартоўка добра мацуе дух і цела...
І вось ў мяне пытанні. Тое, што дзяўчаты маглі працяглы час быць голымі ў лесе, я магу паверыць. Але як можна абліць алеем чалавека, каб ен крыху абмыўся ў вясковай хаце і стаў чыстым? Чаму зяленка толькі на валасах. Чаму так акуратна абрэзалі валасы ў лесе? Чаму вопратка на іх тая самая (джынсы), што была на акцыі? Як можна адмыць джынсы ад алея ў вяскоывай хаце? Чаму такі чысты абутак, калі шмат часу блукалі па лесе? Вось такія пытанні.
Адказаць

Імя:: Олег
24.12.2011 18:05
Алина!На все Ваши "чаму" Вы никогда не получите ответа,потому-что,судя по обилию фото на этом сайте,у этих девушек было солидное информационное сопровождение.Но очень много проколов.Об этом говорят и все Ваши "чаму"!!!

Імя:: Аліна Горад:: менск
26.12.2011 23:25
Да Алега. Не ўсе так проста, як Вам падаецца. Яшчэ адно чаму. Чаму пры такім інфармацыйным забеспячэнні такія ляпы, нэрвовыя заявы сілавікоў і маўчанне ў большасці дзяржаўных СМІ аб гэтым. Такая ж нагода яшчэ раз праехацца па апазіцыі.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Хто працягне справу Казулінай?

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Партрэт Юрыя Гуменюка

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ