Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя зь «беларускага палону» дзяўчаты з FEMEN сёньня сустрэнуцца з прэсай у 16 гадзін у Кіеве, у кавярні «Купідон» па вуліцы Пушкінскай,1.

Лідэрка руху FEMEN Ганна Гуцал паведаміла «Свабодзе», што актывісткі гэтай арганізацыі Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко на машыне ўкраінскага консула вярнуліся ў Кіеў а пятай раніцы. Дакумэнтаў у іх няма, у іх забралі таксама грошы, асабістыя рэчы. Іна Шаўчэнка прыбыла ў джынсах, якія ёй даў жыхар вёскі Бякі Ельскага раёна.

«У дзяўчат не было магчымасьці падаваць заявы міліцыі, было жаданьне пакінуць гэтую краіну, каб быць у бясьпецы. Да таго ж сама міліцыя не прымала заявы, а консул папярэдзіў, што калі ў той момант дзяўчаты будуць падаваць заявы, то, хутчэй за ўсё, гэта абернецца супраць іх, бо будуць адкрываць справу аб незаконнай акцыі», — распавяла «Свабодзе» спадарыня Гуцал.

Паводле яе словаў, у Ельскім шпіталі дзяўчатам выдалі даведкі, што стан здароўя ў іх не пашкоджаны.

"Але мы будзем правярацца ў кіеўскіх шпіталях, будзем зьвяртацца да ўкраінскай улады, дамагацца, каб улада Беларусі адказала за злачынства сваіх спэцслужбаў супраць грамадзянак Украіны. Мы надалей будзем працягваць яшчэ больш моцную барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, будзем дапамагаць беларускаму народу ў яго вызваленчай барацьбе»,— заявіла Ганна Гуцал.

Спадарыня Гуцал перакананая, што дзяўчат захапілі менавіта беларускія спэцслуцжбы, якія за імі спачылі, сплянавалі гэты захоп, прафэсійна забляквалі і білі, здымалі ўсё гэта на відэа.

Спадарыня Гуцал мяркуе, што здымкі на відэа, калі захопнікі прымушалі дзяўчат трымаць фашыстоўскую сымболіку, былі зробленыя адмыслова, і гэта адпавядае ранейшым спосабам дыскрэдытацыі, якія дазваляў сабе КДБ:

«Яны рабілі ўсё, каб дзяўчаты сказалі, што яны больш ніколі не паедуць у Беларусь, ня будуць тут рабіць акцыі. Я думаю, што для звычайных бандытаў прыезд ці непрыезд нашых актывістак у Беларусь ніякага значэньня ня мае. Гэта мае значэньне толькі для ўлады», — сказала спадарыня Гуцал.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG