Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Femen вярнуліся ва Ўкраіну


Ноччу ўкраінкі выехалі на консульскай машыне. Іх адправілі на Радзіму.

Украінскі консул у Менску асабіста на аўтамабілі даставіў у Кіеў актывістак руху Femen зь Беларусі

Каля 2.00 начы актывісткі былі ўжо ў Кіеве.

Прэсавы сакратар МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў заявіз Інтэрфаксу, што яны не скрадзіліся на стан здароўя.


20 сьнежня актывістак ўкраінскай арганізацыі Femen Аляксандру Нямчынаву, Іну Шаўчэнка і Аксану Шачко затрымалі ў вёсцы Бякі Ельскага раёну Гомельскай вобласьці.

Міліцыянты адвезьлі дзяўчатаў у раённы шпіталь, дзе яны прайшлі мэдагляд. Лекары зафіксавалі гематомы на руках і іншых частках цела.

Прадстаўніцы Femen паведамілі, што былі затрыманыя ўвечары 19 сьнежня на Ўсходнім аўтавакзале ў Менску. Іх затрымлівалі шэсьць мужчынаў, якія не прадставіліся, але адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і зьвезьлі іх у невядомым кірунку.

Дзяўчаты кажуць, што іх вывезьлі ў лес. Там ім пагражалі і зьдзекаваліся зь іх, прымушалі распранацца дагала, аблівалі валасы зялёнкай, прымушалі трымаць плякаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамэру.

У выніку яны апынуліся за паўтары кілямэтры ад украінскай мяжы, выйшлі да вёскі Бякі.

19 сьнежня актывісткі руху Femen правялі акцыю з нагоды гадавіны Плошчы-2010. Аголеныя яны разгарнулі плякаты «Жыве Беларусь!». Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной зь іх на сьпіне быў намаляваны Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG