субота, 04 лютага 2012, Менск 13:51

Палітыка

Катынь: дзьве польскія трагедыі

Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. “Праклятая Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там,” – кажа былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Ніхто ня выжыў у катастрофе. Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Як паведаміў сайту gazeta.pl прадстаўнік МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі, самалёт пры пасадцы зачапіўся за дрэвы. Карэспандэнт тэлеканалу TVN24, спасылаючыся на навочнага сьведку, паведамляе, што самалёт заходзіў на пасадку ў густым тумане. Сесьці не ўдалося, самалёт зноў узьняўся ў паветра і пры павароце зачапіўся за дрэвы, упаў і загарэўся.







Паводле непацьверджанай інфармацыі, на борце самалёта было 88 чалавек. Апрача Леха Качыньскага з жонкай там меліся быць апошні прэзыдэнт Польшчы ў эміграцыі Рышард Качароўскі, старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Януш Куртыка ды іншыя высокапастаўленыя асобы.

Польская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася сёньня ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Для расьследаваньня абставін трагедыі створаная дзяржаўная камісія пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна. 

Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае пасяджэньне кабінэту міністраў.

Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы, згодна з Канстытуцыяй, прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі, які цягам 14 дзён мае абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.

У 14:15 МЗС Польшчы падаў новую інфармацыю: загінулі 96 чалавек, 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу. Паўсюль у Польшчы адмяняюцца забаўляльныя мерапрыемствы. Карэспандэнт Свабоды перадае: жалобныя набажэнсты ў Кракаве і Варшаве. Сьцяг на прэзыдэнцкім палацы апушчаны – там зьбіраецца ўсё боле людзей. Відаць таксама бел-чырвона-белыя стужкі на некаторых букетах кветак, ёсьць беларусы.

“Яны ляцелі, каб ушанаваць памяць тысячаў полськіх афіцэраў і нават не змаглі гэтага зрабіць, загінулі самі. Гэта страшэнная рана, якую цяжка будзе загоіць,” -- сказаў былы прэзыдэнт Польшчы А.Квасьнеўскі.

Лешэк Мілер – былы прэм’ер Польшчы -- заявіў, што частковая віна за катастрофу ляжыць на палітычных элітах, якія баяліся закупіць новыя самалёты для ўрадоўцаў, баючыся дрэннай рэакцыі грамадзтва.

Польскія ўрадавыя самалёты ТУ-154 старыя, маюць па 20-30 гадоў. Прэзыдэнцкаму самалёту было больш як 20. На месцы катастрофы знойдзеная чорная скрынка самалёту, вядзецца сьледзтва.

У 15.40 паводле Менскага часу скончылася надзвычайная нарада польскага ўраду, якая пачалася хвілінай маўчаньня.

Прэм’ер Дональд Туск адзначыў, што “Польшча сутыкнулася з трагедыяй, якой раней ня бачыў сьвет. Гэта і мая асабістая трагедыя. Але трэба дзейнічаць. Дзяржава працягне функцыянаваць”, – сказаў Туск.

Спачуваньні Польшчы выказалі прэзыдэнт ЗША, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, прэзыдэнт Аўганістану, кіраўнікі Беларусі, Расеі, Францыі, Нямеччыны, прадстаўнікі НАТА, іншыя сусьветныя лідэры.

Спачуваньні даслала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.


Сачыце за абнаўленьнямі на СТУЖЦЫ НАВІНАЎ


Лех Качыньскі
Лех Качыньскі — прэзыдэнт Польшчы з 2005 году. Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Варшаве.
  • У 1992 — 1995 гады — кіраўнік Кантрольнай палаты Польшчы,
  • 2000 — 2001 — міністар юстыцыі,
  • 2002 — 2005 — мэр Варшавы.
Адін з стваральнікаў польскай Партыі права і справядлівасьці,  яе першы кіраўнік. Доктар юрыдычных навук, прафэсар Гданьскага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага.

Жонцы прэзыдэнта Марыі было 59 год. Яе род паходзіць зь Вільні. Шлюб яны ўзялі ў 1978 годзе. Прэзыдэнцкая пара мела дачку Марту і ўнучку Еву.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: ВВС
10.04.2010 11:26
Самолёт должен заходить на посадку по сигналам с дальниего и ближнего приводов аэродрома, в условиях плохой видимости это не проблема для автопилота.... не думаю, что за штурвалом сидел дилетатнт.
Адказаць

Імя:: Ананім
10.04.2010 12:02
ага его кгб замочило
Адказаць

Імя:: Здань
10.04.2010 12:37
Не КГБ , а ФСБ
Адказаць

Імя:: блин
10.04.2010 13:06
почему не мосад? в такой туман на этом военном аэродроме садиться было нельзя! И об этом пилотов предупреждали и белорусские, и российские диспетчеры. это человеческий фактор, который никогда нельзя исключать.
Адказаць

Імя:: Михась Горад:: Менск
10.04.2010 13:33
Кто-то заработал героя россии.Не думаю, что это чистая случайность.ФСБ рулит!
Адказаць

Імя:: Михась Горад:: Менск
10.04.2010 17:33
Не надо флудить.Этот аэродром уже давно находится в плачевном состоянии.И ФСБ об этом прекрасно знало.Хотя и ответственность польских спецслужб явно просматривается.
Адказаць

Імя:: В.А. Горад:: Минск
10.04.2010 13:35
магчыма чыченцы там таксама ў засадзе былі

Імя:: Andrej
10.04.2010 11:28
Szczyryja spaczuvanni...

Імя:: Сяржук Лацінскі Горад:: Бабруйск
10.04.2010 11:30
Мае спачуванні блізкім і родным загінулых, а таксама ўсім палякам....
Адказаць

Імя:: КР
10.04.2010 12:01
сообщают, что самолету из-за тумана прелагали посадку в минске. думаешь, не дай бог, если бы здесь произошло такое...

Імя:: Henadzy Горад:: Mensk
10.04.2010 11:41
Глыбокія спачываньні. Катынь для палякаў не шчасьлівае месца

Імя:: Andrzey Горад:: Mozyzry
10.04.2010 11:51
Niech Pan Bóg ma cię w opice.

Імя:: Миронов Константин
10.04.2010 12:03
Для всех сотрудников это професиональный риск,они летают часто и помногу.
Жалко,если там были маленькие дети и родственники погибших.
Но соболезнования всем...

Імя:: Андрэй
10.04.2010 12:04
Как сообщили "Интерфаксу" в УВД Смоленской области, аэропорт "Северный" был закрыт из-за тумана, пилоту предлагалось посадить лайнер в Минске или Москве на выбор, но он принял решение сажать машину в Смоленске. По некоторым данным, при четвертой попытке захода на аэродром самолет разбился.

Імя:: а. Горад:: варшава
10.04.2010 12:08
Прэс-сакратар МЗС Польшчы Пётр Пашкоўскі:Машына была праверана перад узлётам, не было аніякіх тэхнічных праблем.

Імя:: Irena Горад:: Minsk
10.04.2010 12:09
Szczyryja spaczuvanni... Чаму не было добрага асвятлення на лецiшчы? Расследаваць павiнна польская камiciя або мiжнародная. Расейскай няма даверу...

Імя:: Эдуард Горад:: Бабруйск
10.04.2010 12:13
Вечны адпачынак дай iм Пане, а святло вечнае няхай iм свецiць... Смуткуем i спачуваем усяму польскаму народу.

Імя:: Димыч
10.04.2010 12:20
Кошмар !!!

Мои искренние соболезнования польскому народу в связи с постигшей их трагедией.:((

Катынь и Смоленск теперь уже навсегда будут в трагической истории Польши.

Імя:: Rick Горад:: Гомель
10.04.2010 12:25
Мае шчырыя спачуванні...

Імя:: Здань
10.04.2010 12:38
Мае спачуваньнi.

Імя:: кінік Горад:: Менск
10.04.2010 12:44
Спачуваю.

Імя:: Мікола Горад:: Масква
10.04.2010 12:46
Гэны беларускі Смаленск - як праклятае месца для палякау: з 17-га стагодзьдзя і да нашага найноушага часу... Мае спачуваньні усім палякам: і тым , што гінулі, обараняючы Смаленск ад маскалёу у 17-м ст., і тым, што загінулі ад руска-савецкіх катау у 1940-м г., а таксама самыя шчырыя спачуваньні усяму польскаму шляхетна-патрыятычнаму народу з нагоды сёняшняй катастрофы - свабодалюбіва-гераічны польскі народ у адзін момант зноуку згубіу колер нацыі: дзвюх прэзыдэнтау і амаль сотню найлепшых сыноу ды дачок Польшы. Але яшчэ Польска нэ згінэла...

Імя:: Игорь Горад:: Минск
10.04.2010 12:49
Искренне соболезнуем семье президента Польши и всему польскому народу.
Адказаць

Імя:: сутас
10.04.2010 12:59
Прэзыдэнт багацейшай за нашу краіну лятаў на ТУ...

Імя:: Belarusaczka Горад:: Zaxodnia Belarus
10.04.2010 13:17
Zwelkim bolum u sercy i lzami na oczax, u glenbokim smytku wykazam maje szczyryja spaczywannia Polskamu narody, my z Wami i zauzdy u dobryje i cienzkie czasy dla naszei edzinaja krainy, pamiac a zginelych i Katyne i dzis paliakah zawsze bendze zyc

Імя:: Ананім
10.04.2010 13:25
разьбіўся у катастрофе...?? pryszla na pamiac gibel Maszerawa
Spaczuwania

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
10.04.2010 13:31
Мае шчырыя спачуваньні... Вось чаму Лукашэнка лятае і з ім нічога не здараецца...

Імя:: Ірына Лаўроўская
10.04.2010 13:38
Зніч і кветкі перад пасольствам Польшчы-малы сімвал, які магу зрабіць, адчуваючы вялікі смутак. Спачуваю семьям агінуўшых, народу Польшчы...і усім нам
Камэнтары. Старонка з 3