Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: Качыньскі прынцыпова разумеў, што адбываецца ў Беларусі


Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

«У першую чаргу, глыбокія спачуваньні ўсім блізкім і прэзыдэнта, і усіх, хто загінуў і ўсяму польскаму народу. Гэта проста нечуваная бяда, нечуваная катастрофа...

Пра Качыньскага я магу сказаць толькі добрыя словы. Ён з тых палітыкаў, якія пачыналі яшчэ з «дасалідарнаўскіх» часоў змагацца з падсавецкай дыктатурай, чалавек, які вельмі цьвёрда трымаўся ў сваім разуменьні каштоўнасьцяў. За гэта яго, можа быць, крытыкавалі, што ён каштоўнасна матываваны, такі бескампрамісны...

А сустракаліся мы, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, з прэзыдэнтам Польшчы, натуральна, у сувязі з нашымі, беларускімі праблемамі. Па-першае, хачу зазначыць, што ў абыходжаньні ён чалавек вельмі дэмакратычны, роўны, чалавек, які прайшоў школу «Салідарнасьці», бяз пыхі.

Ён прынцыпова разумеў, што адбываецца ў Беларусі, прынцыпова разумеў, як у нас сплятаецца ў адно неабходнасьць дэмакратычных зьменаў і неабходнасьць абароны незалежнасьці. Мне здаецца, у польскай палітыцы ён на такіх самых пазыцыях стаяў. Сьветлая памяць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG