Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: У Качыньскага была жалезная лёгіка разуменьня таго, што трэба рабіць


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
11 сакавіка Станіслаў Шушкевіч разам зь Лехам Качынскім на самалёце польскага прэзыдэнта лятаў з Варшавы ў Вільню.

«Ён паводзіў сябе так проста... Ну ўявіце сабе: прэзыдэнт патэлефанаваў мне асабіста, каб я ня ехаў аўтобусам, што ён заўтра ляціць у Вільню і мяне завязе самалётам! Ён заставаўся вельмі простым, вельмі прыстойным чалавекам на сваёй вельмі высокай пасадзе.

А што да яго выступленьняў, я з захапленьнем слухаў яго чатыры разы, і ніякай паперкі ў яго не было, але была такая жалезная лёгіка разуменьня таго, што адбываецца, і што сёньня трэба рабіць. Я вельмі спачуваю ўсім родным Качыньскага і ўсяму люду польскаму.

Я ведаў ўсю каманду, якая бывае з Качыньскім у такіх паездках. І мяне ўсяго трасе, калі я падумаю, што тыя сябры яго, якія мне даслалі віншаваньні на Вялікдзень, загінулі... Гэта вялікая трагедыя найзнакаміцейшых людзей Польшчы, гэта цудоўная каманда, якая змагалася за дэмакратыю, за справядлівасьць... Ведаеце, мы можам не гаварыць аб палітычнай арыентацыі, тут ёсьць розныя ацэнкі, разуменьні. Але тое, што гэта шчырыя, працавітыя, добрыя людзі — я ведаю. Я б хацеў, каб гэтыя спачуваньні распаўсюдзіліся на ўсіх іх, на ўвесь польскі народ».



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG