пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:28

Грамадзтва

У кадэцкай школе Магілёва — дзедаўшчына

Двое гадаванцаў магілёўскай кадэцкай школы асуджаныя Ленінскім судом абласнога цэнтру за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў свайму аднагрупніку. Пацярпелага зьбілі за тое, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам і дрэнна шыхтаваўся. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, мэдыкі ледзь выратавалі хлопца.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У яго выяўлены разрыў селязёнкі і закрытыя траўмы жывата.

«Калі ён знаходзіўся на лекаваньні пасьля апэрацыі, ён быў настолькі запалоханы, што тлумачыў, што пашкоджаньне атрымаў, зваліўшыся з турніка. Адзін са зламысьнікаў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, а другі — на два гады», — цытуюць афіцыйныя крыніцы намесьніцу пракурора Алу Кузьняцову.

Магілёўская абласная кадэцкая школа сфармаваная зь дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яе стварылі ў 2002 годзе. Тут вучацца каля 150 хлопцаў.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.