пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:55

Палітыка

Міліцыянты падбілі Натальлі Радзінай вока

Паводле каардынатара «Хартыі-97» Зьмітра Бандарэнкі, у кватэры, якую здымае рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна, міліцыянты «пакуюць» на экспэртызу кампутары.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Радзіна: «Яны сілай уварваліся ў кватэру (Кірава 23-10), прычым з прымяненьнем фізычнай сілы, ударылі мяне па твары, правае вока ў мяне ўжо дрэнна бачыць. У іх ёсьць пастанова на ператрус, падпісаная Гомельскай пракуратурай. Тут супрацоўнікі Ленінскага РУУС. Сьледчы — Аляксандар Віктаравіч і каля дзесяці супрацоўнікаў у цывільным. Вядзецца відэаздымка. Яны заявілі, што ім трэба забраць кампутары, паколькі трэба правесьці экспэртызу, ці ёсьць там матэрыялы, якія абражаюць Каржа. Я заявіла, што тут нічога няма і быць ня можа. Але на слова яны не паверылі і ўсё забіраюць».

Гэтаксама міліцыянты увайшлі ў кватэру аднаго зь лідэраў «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава і журналісткі Ірыны Халіп.
Пяцёра супрацоўнікаў у штацкім прад'явілі ордэр на ператрус кватэры Ірыны Халіп па гомельскай «справы паляўнічых». Супрацоўнікі міліцыі ўжо канфіскавалі кампутар і флэшку. Ператрус працягваецца.

Ператрус таксама пачаўся і ў рэдакцыі "Народнай Волі". Канфіскавалі кампутар першага намесьніка рэдактара газэты Сьвятланы Калінкінай.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: N Горад:: Minsk
16.03.2010 15:53
Такім чынам улады рыхтуюцца да Дня Волі ?
Адказаць

Імя:: 2N
16.03.2010 17:03
не, гэта звычайны нармальны стан лукашысцкiх дэбiлаў - бiць жанчыну ў вока.

Імя:: Я
16.03.2010 16:39
У офісах "Народная Волі" і "Хартыі'97" праводзіцца ператрус
http://www.nv-online.info/by/56/10/10616/

Імя:: Димыч
16.03.2010 17:10
Таким чынам власти рекламируют только свое протеже- Санникова.

А олухи верят, верят, что щемят змагара.:))
Адказаць

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
17.03.2010 22:21
Александр Григорьевич, прорекламируйте Димыча.
У него тоже есть компьютер.
Это будет хорошой подарок многодетной спецназовской семье.
Адказаць

Імя:: Іван Дземьянюк Горад:: Равенсбрюк
17.03.2010 23:08
Шкада...

Імя:: Ананім
16.03.2010 17:11
Міліцыянты абражаюць Беларусь !!!