Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноўтбук Саньнікава і Халіп экспрапрыяваны дзеля “экспэртызы”


Як паведамляе сайт charter97.org --> http://charter97.org , лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў, ягоная жонка, вядомая журналістка Ірына Халіп, а таксама іхны двухгадовы сын былі затрыманыя 5 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы, на прапускным пункце «Каменны Лог».

Пытаньні да Саньнікава і Халіп узьніклі ў момант, калі яны прад’явілі пашпарты. Беларускія памежнікі загадалі апазыцыйным актывістам вярнуцца ў машыну, зь якой ім пасьля гэтага не дазвалялася выйсьці цягам трох гадзінаў. За гэты час мытнікі зрабілі ператрус у машыне, перагледзелі асабістыя рэчы, пры гэтым заявіўшы, што шукаюць «носьбіты інфармацыі». У выніку быў сканфіскаваны ноўтбук. Прадстаўнік мытнай службы заявіў, што кампутар неабходна адвезьці на экспэртызу ў Менск.

Нагадаем, што на пачатку тыдня Андрэй Саньнікаў і Ірына Халіп былі выкліканыя на допыт ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Партызанскага раёну Менску. Сьледчых цікавіла, ці маюць яны дачыненьне да так званай «справы паляўнічых» і ці зьяўляюцца каардынатарамі «Хартыі-97». На ўсе пытаньні Саньнікаў і Халіп адказвалі адмоўна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG