Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зноў у дзясятцы краін-пастаўшчыкоў прастытутак


Эўрапейская сетка барацьбы са СНІДам і вэнэрычнымі захворваньнямі сярод сэкс-працаўнікоў мігрантаў “TAMPEP” апублікавала чарговае гадавое дасьледаваньне сэкс-індустрыі ў Эўропе.


Асноўныя высновы справаздачы: эўрапейскія працаўнікі сэкс-індустрыі надзвычай мабільныя, а Румынія апярэдзіла Расею як краіна, што пастаўляе ў Эўропу найболей прастытутак.

У 2006 годзе на чале дзясяткі краін, адкуль у Эўразьвяз ехала найбольш прастытутак, стала тройка: Расея, Украіна і Румынія. У 2008 годзе тройка зьмянілася – яе ўзначаліла Румынія, на другое месца перайшла Расея, а трэцяе месца заняла Баўгарыя. У справаздачы нагадваецца, што Румынія і Баўгарыя ў 2007 годзе ўступлі ў Эўразьвяз, і іх грамадзяне атрымалі права бязьвізавага ўезду ў краіны Зьвязу. Чацьвёртае і пятае месца занялі Нігерыя і Ўкраіна.

Беларусь у гэтым сьпісе займае шостае месца разам з групай іншых краін – беларускі складаюць 4% усіх прастытутак-мігрантаў Эўразьвязу.

Агулам у справаздачы сьцьвярджаецца, што на краіны Ўсходняй Эўропы, уключна з Прыбалтыкай і Балканамі, прыпадае 70% прыежджых працаўнікоў сэкс-індустрыі.

Прастытуткі-мігранткі ў Эўразьвязе паводле краіны паходжаньня:


10 краін, якія найчасьцей назвалі сваёй роднай у 2008 годзе прыежджыя ў Эўразьвяз прастытуткі:


У 2006 годзе гэтая дзясятка выглядала так:

1 Расея
2 Украіна
3 Румынія
4 Баўгарыя
5 Нігерыя
6 Польшча
7 Беларусь
8 Бразылія
9 Тайлянд
10 Літва

У справаздачы таксама адзначаецца, што расейская мова шырока распаўсюджаная ў краінах былога СССР, таму расейкамі могуць называць сябе прастытуткі і зь іншых постсавецкіх краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG