чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:33

Грамадзтва

Лукашэнка гаворыць дома на трох мовах

А. Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем прыняў удзел у перапісе. Ён сказаў, што лічыць сваімі роднымі мовамі і беларускую, і расейскую.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як паказаў тэлеканал АНТ, перапісчыца прыйшла ў рэзыдэнцыю А. Лукашэнкі ў Драздах.



На пытаньне: “На якой мове вы размаўляеце дома?”, ён адказаў:

“Па-рознаму. Ад беларускай да расейскай, і на трасянцы таксама”.

Аднак перапічыца трасянку не запісала.

Крыніцай сваіх даходаў А. Лукашэнка назваў толькі зарплату”.

Засакрэчаны перапіс 1937-га

Кожны трэці перапісчык вучыцца сьвістаць

Як перапісалі вас?

Беларускі перапіс – самы танны
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Адесь
14.10.2009 17:28
Родная мова, як і маці- адна ў чалавека. Але ж гэта ж Лукашэнка!!!

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
14.10.2009 17:37
"Лукашэнка гаворыць дома на трох мовах - ад беларускай да расейскай, і на трасянцы таксама."

Які ж ён ўсё ж звычайны просты чалавек.
Амаль такі ж як я ў гэтым пытанні.

Праўда, тут у Ню Ёрку побач са мной яшчэ і ангельская мова блытаецца...

Імя:: Димыч
15.10.2009 14:46
Я жутко извиняюсь, спадарства: what does it mean TRASYANKA по-домашнему ?:)) Что за язык ?:)) Русский знаю, беларуский трохи ведаю. Трасянка? Не ведаю ! :)) О ужас, я отстал от своего президента !:))

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 16:16
Димыч-у 15.10.2009 14:46, які отстал от своего президента.

Фактычна ўсё што вы выказалі і ёсць трасянка, бо гэта і ёсць мова нашага народа. А менавіта таму, што ён, народ, ужывае і беларускі тарашкевіцка-наркамаўскі правапіс, і русский, і замежны.

Самыя свядомыя з нас, беларусаў вось ужо пару дзесяцігоддзяў лічуць, што так як вы, Димыч, пишите ды гаварыце, пісаць і размаўляць нельга, бо ад гэтага бульба не будзе квітнець і народ згіне ад голаду.

На маім жа 58-гадовым вяку мы, белорусы - ўсе як адзін, говорим ды размаўляем, пишем и друкуем, спяваем и поем, молчим и думаем, менавіта на трасянцы - на сваёй роднай матчынай мове. Пры гэтым ніхто отстал от своего президента.

Імя:: Зьмцер Марчук Горад:: Менск
15.10.2009 22:56
Дзіцячае трызьненьне! Вы давяраеце фальсыфікатару? Мне думаецца, што Лука як звычайна лукавіць для маскіроўкі: хай усе думаюць, што перапіс быў шчырым, а ягоныя вынікі наконт мовы ўсё адно будзе сфальсыфікаваным, як і вынікі выбараў! Каб не было як ў мінулы перапіс 1999 году, калі 87 % насельніцтва вызнала родную мову роднай. Трэба ж спраўдзіць ягоныя ж словы, што "беларусы - яшчэ болшэ рускія, чым самі рускія!"

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
17.10.2009 13:02
А ў анекдоце было на чатырох?