Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаецца агульнанацыянальны перапіс насельніцтва. Ён будзе доўжыцца 10 дзён – да 24 кастрычніка. На якія пытаньні хоча ведаць адказ дзяржава?

Зьвесткі пра дэмаграфічны склад і сацыяльна эканамічны стан беларусаў, як сьцвярджае Мінстат, дапамогуць сплянаваць шляхі далейшага разьвіцьця краіны.

У перапісным лісьце дзьве анкеты: у адной пытаньні пра асобу, а ў другой — пра жыльлёвыя ўмовы. Агулам рэспандэнтам трэба будзе адказаць на 37 пытанняў.

Анкета №1. Асабістыя зьвесткі.

  • Прозьвішча, імя, імя па бацьку
  • Дата нараджэньня
  • Якія адносіны з гаспадаром памяшканьня, у якім жывяце?
  • Сямейны стан
  • Месца нараджэньня
  • Ці бесперапынна жывяце ў гэтай мясцовасьці?
  • Ці жылі больш за год у іншай краіне?
  • Зь якой краіны прыбылі? Зь якой нагоды?
  • Грамадзянства
  • Нацыянальнасьць (па самавызначэньні і жаданьні рэспандэнта)
  • Родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)
  • На якой мове звычайна размаўляеце дома?
  • Іншыя мовы, якімі свабодна валодаеце
  • Узровень адукацыі. Ці вучыцеся зараз?
  • Крыніца існаваньня
  • Ці працавалі ў апошні тыдзень да пачатку перапісу?
  • Поўная назва месца працы, від дзейнасьці, пасада
  • Ці шукалі працу на працягу апошняга месяца? Калі так, то ўказаць прычыну.
  • Колькасьць дзяцей
Анкета №2.

  • Характарыстыка жылога памяшкання.
  • Поўны адрас жыхарства
  • Падрабязная характарыстыка жылога памяшканьня
  • Сьпіс членаў сям’і
  • У чыёй уласнасьці памяшканне? Калі ў іншых членаў сям’і ва ўласнасьці ёсьць іншае жылое памяшканьне, таксама трэба ўказаць.
  • Ці ёсць кампутар і ці падключаны ён да інтэрнэту?

Перапіс насельніцтва ў Беларусі будзе самым танным з усіх постсавецкіх краін і абыйдзецца ў $1 на чалавека (у Расеі — $5—6), – паведамляе БелаПАН. Асноўныя сродкі на яго правядзеньне бяруцца зь дзяржбюджэту.
XS
SM
MD
LG