Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягам больш за 100 гадоў перапісы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі былі ня столькі дэмаграфічным, колькі палітычным інструмэнтам уладаў.

Упершыню беларусаў перапісалі ў 1897 годзе. Тады быў праведзены першы перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі. Пад час таго перапісу ў падданых імпэратара Мікалая Другога ўвогуле не пыталіся пра нацыянальнасьць, пыталіся пра веравызнаньне і родную мову.

Як выявіў той перапіс, беларускай мовай тады карысталася 4,3 працэнта жыхароў імпэрыі. Усяго ў Расеі тады налічылі больш чым 125 мільёнаў чалавек – такім чынам афіцыйна беларускамоўных было зафіксавана каля 5 з паловай мільёнаў чалавек.

Першы імпэрскі перапіс застаўся апошнім. Наступныя разы ўсходніх беларусаў перапісвалі ўжо ў СССР (у 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гадах), а заходніх – у Рэчы Паспалітай (у 1921 і 1931 гадах).

У 1926 годзе ў СССР беларусаў налічылі крыху больш за 4 мільёны.

Самы таямнічы перапіс прайшоў у 1937 годзе, акурат напярэдадні праваслаўных калядаў. Перапісны ліст рэдагаваў сам Сталін, усё арганізоўвалася як важнейшая дзяржаўная кампанія, якая павінна была паказаць рост дэмаграфічных паказчыкаў ва ўмовах сацыялізму.

Але ў часе піку масавых рэпрэсіяў перапісчыкі недалічыліся 10 мільёнаў чалавек, паколькі яны не бралі пад улік спэцкантынгент НКВД, куды ўваходзіў ГУЛАГ, і войска. Той перапіс зафіксаваў насельніцтва СССР у памеры 156 мільёнаў чалавек, пры тым што бягучы ўлік насельніцтва ў папярэднія гады даваў лічбу ў 165,7 мільёна. Выяўлялася, што ў войску і ГУЛАГу было каля 10 мільёнаў чалавек...
На піку масавых рэпрэсіяў недалічыліся 10 мільёнаў чалавек


Сталін быў абураны. СНК СССР адразу прызнаў гэты перапіс дэфэктным, яго вынікі засакрэціў, непасрэдныя арганізатары перапісу былі звольненыя, шмат хто зь іх быў рэпрэсаваны. Сталін загадаў правесьці новы перапіс у 1939 годзе. Тады палічылі “добра” і зафіксавалі больш за 170 мільёнаў чалавек насельніцтва СССР, зь іх беларусаў – 5,27 мільёна.

Колькасьць беларусаў у часе іншых савецкіх перапісаў:


1959197019791989
79134889051755946271510036251

Беларусы, якія пражывалі на тэрыторыі Польшчы ў міжваенны час, трапілі пад перапіс два разы: у 1921 і 1931 гадах. Вынікі тых перапісаў адлюстроўваюць не столькі рэальны нацыянальны стан Заходняй Беларусі, колькі палітыку палянізацыі.

Польскі перапіс 1921 году выявіў крыху больш 1 мільёна беларусаў, 550 тысяч праваслаўных палякаў і некалькі соцень тысяч чалавек, якія назвалі “тутэйшымі” – апошнія былі пераважна ў Палескім ваяводзтве.

У 1931 годзе колькасьць насельніцтва Заходняй Беларусі склала 4,6 мільёна чалавек, зь іх доля палякаў складала 49%, беларусаў – 28%. Больш за 700 тыс. палешукоў было зноў запісана “тутэйшымі”.
Больш за 700 тыс. палешукоў было зноў запісана “тутэйшымі”.


Да сёньня ў гісторыі незалежнай Беларусі быў праведзены адзін перапіс у 1999 годзе. Ён зафіксаваў, што ў Беларусі тады жыло 10 045 200 чалавек, зь іх беларусамі сябе назвалі 81,2 працэнты перапісаных.

У 1999 годзе 74% людзей назвалі сваёй роднай мовай беларускую, мовай хатніх зносінаў назвалі беларускую 37%, а расейскую –63%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG