Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта распавёў “Свабодзе” перапісчык, які ад сёньняшняга дня разам са сваімі аднакурсьнікамі абыходзіць кватэры менчукоў на тэрыторыі Савецкага раёну сталіцы.

Хлопец апавёў, што самі перапісчыкі, калі папярэдне абыходзілі кватэры, каб дамовіцца на час прыходу падчас перапісу, не казалі людзям, што існуюць два варыянты анкеты: па-расейску і па-беларуску. Але некалькі чалавек пацікавіліся гэтым пытаньнем і запатрабавалі, каб да іх прыходзілі з беларускамоўнай анкетай.

Перапісчык апавёў, што ягоныя аднакурсьнікі таксама абыходзяць кватэры з блянкамі перапісу. У ягонай групе на перапіс накіравалі 9 чалавек. На некаторых факультэтах зьнялі з заняткаў цэлыя групы студэнтаў.

Высьветлілася, што зялёныя партфэлі, асадкі – усё, што было выдана для ўдзелу ў перапісной кампаніі, трэба будзе пасьля заканчэньня перапісу вярнуць.

Студэнты лічаць, што іх праца павінна каштаваць большых грошай.

Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва, які пачаўся сёньня, будзе доўжыцца 10 дзён – да 24 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG