Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны трэці перапісчык вучыцца сьвістаць


Ася Паплаўская
Ася Паплаўская

Як у грамадзтве паставіліся да перапісу? Госьця Свабоды – Ася Паплаўская, студэнтка 4 курсу факультэта журналістыкі Інстытуту журналістыкі БДУ, адна зь перапісчыцаў, якая ўжо ўдзельнічала ў папярэднім абыходзе насельніцтва.

Радкевіч: Наколькі бясстрашна вы ходзіце па кватэрах? Як вас інструктавалі дзейнічаць у выпадку, калі вы нарвецеся на агрэсіўны прыём? Мы ўжо маем выпадак, калі перапісчыкаў пакусаў сабака. Я ведаю, што студэнты патрабавалі забясьпечыць іх электрашокерамі. Якія сродкі самаабароны ў вашым распараджэньні?

Паплаўская: Ніякіх сродкаў няма. Адзінае - нам выдалі сьвісток. Маўляў, калі мы будзем сьвістаць - гэта напалохае тых, хто б паспрабаваў учыніць супраць нас нейкія агрэсіўныя дзеяньні. Але і сьвісткі выдавалі ня ўсім, а толькі кожнаму трэцяму. Ня ўсе былі забясьпечаныя і ліхтарыкамі. А пад'езды ж вельмі цёмныя, нават удзень, нават калі я хадзіла раніцай, на лесьвічных клетках было досыць цёмна. Ліхтарыкі выдаюць таксама толькі кожнаму трэцяму. Але самае цікавае - прынамсі на нашым факультэце - запісалі амаль усіх дзяўчат, а хлапцы застаюцца ўбаку. Нават ёсьць хлапцы-бюджэтнікі, мянчане, якія ў перапісе ня ўдзельнічаюць. Я думаю, гэта зьвязана зь бяздумным выбарам перапісчыкаў - людзі абіраліся не паводле нейкіх адэкватных прычынаў, а мэтадам тыку...

Радкевіч: Як вядома, перапісныя аркушы надрукаваныя на дзьвюх мовах: расейскай і беларускай. У якіх працэнтных суадносінах іх раздалі перапісчыкам?

Паплаўская: Нам сказалі, што беларускамоўных блянкаў будзе вельмі мала - ужо паступіла інфармацыя, што на маім перапісным участку ёсьць толькі два беларускамоўныя блянкі на сотні, нават тысячы рускамоўных.

СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ ЦАЛКАМ:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG