Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Эканоміка

На складах ляжаць 7 трыльёнаў

Тэрыторыя Менскага трактарнага заводу, застаўленая гатовымі трактарамі.

16.07.2009 21:00

Запасы гатовай прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемствах на 1 ліпеня ў фактычных цэнах складаюць аж 7 трыльёнаў 352 мільярды рублёў.

Гэтую лічбу назваў сёньня Нацыянальны статыстычны камітэт.

Калі параўнаць гэтыя запасы з тым, што выпускае ўся беларуская прамысловасьць за адзін месяц, то суадносіны выглядаюць як 94,6% супраць 100%. Роўна год таму запасаў было амаль удвая менш — 49,9%.

Незалежныя эканамісты тлумачаць рост складзкіх запасаў найперш тым, што Беларусь ня можа пераарыентавацца ва ўмовах крызісу. Яна па-ранейшаму працягвае выпускаць тавары, якія ўжо ня можа ў ранейшых аб’ёмах прадаваць на расейскім рынку. Як вынік — вымываньне валюты і велізарныя запасы прадукцыі на складах.

Лідэрам па працы на склад стала лёгкая прамысловасьць — яе запасы ўжо адпавядаюць аж двум месяцам бесьперабойнай працы прадпрыемстваў гэтай галіны.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile