Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўрадоўцы разьедуцца па Расеі


Высокія беларускія чыноўнікі, уключаючы чальцоў ураду, неўзабаве разьедуцца па Расеі. Пра гэта сёньня паведаміў віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Іван Бамбіза.

Адказваючы на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі, ён сказаў, што асноўная мэта гэтых паездак — прасоўваньне беларускіх тавараў на расейскі рынак. Ужо складзены спэцыяльны сьпіс і чыноўнікі замацаваныя за рознымі расейскімі рэгіёнамі.

Гэта зьвязана з тым, што сёлета па выніках працы чатырох месяцаў Беларусь ужо мае мінус у зьнешнім гандлі ў памеры 1,9 мільярда даляраў.

Іван Бамбіза
Іван Бамбіза патлумачыў такі адмоўны вынік тым, што мы пачалі менш прадаваць, асабліва калійных угнаеньняў, а вось імпарт купляем па-ранейшаму. Каб выправіць сытуацыю, адзначыў віцэ-прэм’ер, трэба больш прадаваць і менш закупляць.

Акрамя таго, Іван Бамбіза паведаміў, што не выконваюцца прагнозныя парамэтры па тэмпах росту прамысловасьці. Ён сказаў, што цяпер на складах знаходзіцца 93,2% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці. А вось летась у той жа пэрыяд складзкія запасы былі значна меншыя — усяго 51% ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG