Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Пікеты супраць абортаў не дазволілі

01.06.2009 12:02

Менскі гарвыканкам не дазволіў актывістам Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі пікет супраць абортаў у Беларусі. Акцыя плянавалася на 2 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў.


Падстава адмовы – добраўпарадкаваньне тэрыторыі парку. Аналягічныя акцыі ля радзільных дамоў таксама забароненыя, паколькі яны могуць перашкаджаць грамадзкаму парадку.

Пікеты плянавалася правесьці ў межах кампаніі “Моцная сям’я – моцная Беларусь”, якую незарэгістраваная партыя распачала са студзеня гэтага года,-- паведамляе прэсавая служба “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”.

“У Беларусі за пэрыяд пасьля Другой Сусьветнай вайны абартавана каля 8 млн. 500 тыс. дзяцей. Гэта амаль цэлая цяперашняя Беларусь. Вялікая колькасьць абортаў – адна з самых балючых праблемаў нашай краіны, найвялікшае зло, якое мы зьдзяйсьняем супраць саміх сябе. Усе рашэньні сёньняшняй улады прымаюцца на аснове страху. Забарона пікету на плошчы Бангалор – квінтэсэнцыя рашэньняў, прынятых на аснове страху. Гэта значыць, што чыноўнікі адчуваюць сваю адказнасьць за тое, што з 1994 года – калі і ўсталявалася цяперашняя ўлада – у Беларусі адбываецца стабільнае выміраньне нацыі. За гэты пэрыяд насельніцтва краіны зьменшылася на 700.000 чалавек”,-- гэтак пракамэнтаваў сытуацыю сустаршыня БХД Аляксей Шэін.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile