пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:40

Палітыка

За беларускую мову ў войску могуць запісаць у дэбілы

Маладафронтавец Зьміцер Хведарук, якога гвалтоўна забралі ў войска, зноў у шпіталі. Гэтым разам мэдыкі высьвятляюць ці прыдатны ён, наагул, да вайсковай службы. Франак Вячорка абскарджвае рашэньне міжгарнізоннага вайсковага суду. Іван Шыла будзе здаваць не два, а адзін экзамэн, а Алесь Каліта адзначыў свой першы юбілей.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Зьміцер Хведарук праслужыў два дні пасьля таго, як правёў амаль месяц у мэдычнай роце ў Барысаве. Перад тым ён знаходзіўся ў шпіталі, дзе яму зрабілі апэрацыю на венах, а яшчэ раней ў санчастцы ў Жодзіне, куды гвалтоўна прывезьлі служыць маладафронтаўца.

Гэтым разам хлопца вырашылі абсьледаваць наконт прыдатнасьці да вайсковай службы, тое, чаго не зрабіла мэдычная вайсковая камісія перад тым, як накіраваць хлопца на службу ў войска.

Зьміцер Хведарук апавёў, што ў яго зноў пачаліся праблемы з-за таго, што ён размаўляе па-беларуску.

Зьміцер Хведарук
“Самы першы лекар, які правяраў маю прыдатнасьць да службы ў войску, быў псыхіятар, палкоўнік мэдычнай службы. Размаўлялі зь ім: я па-беларуску, ён – па-расейску. Раптам у яго зьмяніўся настрой. Ён амаль пачаў крычаць ня мяне, што я яго не паважаю, бо ён палкоўнік, а я толькі шараговы, што ён размаўляе са мной па-расейску, а нібыта зьдзекуюся зь яго, размаўляючы па-беларуску.

Ён спытаў мяне дзе я жыву. Я адказаў, што ў Менску на вуліцы Славінскага. Ён сказаў, што мой дом будавалі расейцы і таму я павінен размаўляць па-расейску.

У нашай краіне 90% людзей, як ён сказаў, размаўляюць па-расейску. Як я, увогуле, маю нахабства і права размаўляць па-беларуску.

Пагражаў мне, што напіша заключэньне, што я дэбіл, бо ня змог вывучыць расейскую мову.

Я спытаў чаму беларус ня мае права размаўляць па-беларуску і сказаў, што мы жывем у Беларусі, а не ў Расеі”.

Франак Вячорка падаў скаргу на рашэньне міжгарнізоннага суду. 5 траўня вырашыцца ці пагадзіцца вышэйшая інстанцыя зь яго высновамі.

Франак Вячорка
Бацька Франка Вінцук Вячорка будзе прысутнічаць на разглядзе скаргі.

“Для міжнародных структураў гвалтоўны палітычны прызыў, такая ж тэма як і палітычныя вязьні. Мы абскарджваем рашэньне фактычна спыніць расьсьледаваньне аб незаконным прызыве.

На жаль, застаюцца праблемы са здароўем: праблемы з ціскам, з сэрцам.

Мы чакаем выкананьня абяцаньня мясцовага камандаваньня накіраваць яго спачатку ў паліклініку мясцовую, а потым яго трэба зьмяшчаць у вайсковы шпіталь”.

Франак падаў рапарт, каб яму дазволілі прыехаць на разгляд касацыі. Пакуль няма адказу камандаваньня.

Іван Шыла рыхтуецца здаваць 9 чэрвеня экзамэн па ангельскай мове. Тыдзень таму ён атрымаў дазвол здаваць экзамэн на атэстат у Лепелі, але ў школе паведамілі, што, магчыма, давядзецца яшчэ здаць экзамэн па інфарматыцы. Сёньня пытаньне вырашылася на карысьць аднаго экзамэну.

Іван Шыла
Гаворыць бацька Івана Уладзімер Шыла:

“Ён будзе ўсё ж здаваць адзін экзамэн. Адзінае пытаньне застаецца: адпусьцяць, ці –не. Я спрабаваў высьветліць як там рухаюцца справы ў Менскім абласным судзе. Так і не знайшлі ні справу, ні чалавека, які будзе ёй займацца. Думаю, што пасьля выходных буду ўжо нешта ведаць”.

Алесю Каліце 1 траўня споўнілася 25 гадоў. Ягоныя сваякі і сябры не змаглі ў гэты дзень паціснуць яму руку, бо ў частцы дагэтуль працягваецца карантын з-за вятранкі. Сябры накіравалі Алесю віншавальныя паштоўкі і лісты.

Алесь Каліта
Жонка Алеся Наста Александровіч распавяла, што яе мужа павіншавалі салдаты. У вайсковай частцы існуе на гэты конт традыцыя.

“На дзень народзінаў салдаты аддаюць сваё сьметанковае масла імяніньніку. Каліта на свой дзень народзінаў на вячэру атрымаў больш за кіляграм масла. Трэба есьці тое масла, якое табе скінулі ў талерку”.

Зьміцер Жалезьнічэнка
Зьміцер Жалезьнічэнка рыхтуецца на так званы “дэмбель”. Праз два месяцы скончыцца тэрмін ягонай вайсковай службы і Зьміцер будзе дома. Хлопец, які вучыўся ў Гомельскім унівэрсытэце на выдатна, у войску рыхтуецца да ўступных экзамэнаў у ВНУ.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Суворов Горад:: кобрин
02.05.2009 13:13
Не дай бог таких "змагароу" иметь у себя в подчинении. Всю службу будут стонать и жаловаться.А может все таки прав психиатр, полковник медицинской службы?

Імя:: Зютэк
02.05.2009 13:56
О, гляньце - Сувораў! Добра, што не Напалеон, але можа ўсёж Вам да псіхіатара?

Імя:: Паненка
02.05.2009 16:31
Вось як атрымліваецца. Усе хто не гавораць па-расейску - дэбілы?
Гэта накшталт: "а чего это вы говорите по-белорусски, вы что - фашист?"

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
02.05.2009 16:47
Свабода, надрукуйце, калі ласка, здымак пана мэдыцынскага палкоўніка, што тупа не хоча размаўляці у Беларусі па беларуску. Па канстытуцыі РБ яму належыць службовая пераатэстацыя і "путёвка" ў РФ у які Дагэстан, таксама як і расейскаму Буквару Рыгоравічу, што не валодае матчынай мовай.
Зьвяртайцеся ў Канстытуцыйны суд РБ і гэтым лёкаям РФ надзенуць беларускі напысьнік...

Імя:: Якуб Лапатка
02.05.2009 17:36
Палкоўнік сам псіх,які не ведае і не хоча ведаць законаў дзяржавы, якой ён нібыта служыць.
Да "Палкаводца Суворава"
Што значыць "стонать і жаловаться"? Служыць па прынцыпу "нас ... а мы крепнем?" Такое нават у савецкія часы не праходзіла. Дабівацца свайго -- не значыць стагнаць і скардзіцца. А езьдзіць на сабе таксама нельга давацца.
А палкоўнік сапраўдны дурань, як і ўсе падобныя псіхі, прывыклыя браць на горла і "тваю маць". Быў у мяне разумны старшына, дык калі неяк я запярэчыў яму наконт статуту, то ён мяне і пачаў вучыць жыць строга па статуту. А я вытрымаў такое жыцьцё цэлы месяц, а потым пасябравалі. Тут жа назіраецца не закон, не статут, а Я ТАК ХАЧУ, Я ПАЛКОЎНІК!
Гідота!

Імя:: Яўген Мурашка
02.05.2009 18:42
Спадарства!
Паглядзіце лепш на сябе у люстэрка.
У Беларусі адбываецца натуральны этнацыд.
Калі вам не падабаецца Беларусь,наш народ і яго мова, хто вам перашкаджае зьмяніць яе. Любы нармальны чалавек, удзячны тым хто яго нарадзіў і вырасьціў і натуральна паважае той народ, сярод якога ён рос.
Так можа вам да псіхіятра?

Імя:: Прохожий
02.05.2009 19:31
Скажите пожалуйста. В армии еще кто нибудь служит? На первой фотографии 5 человек в касках. А пятый кто? Что о нем известно?

Імя:: Прохожий
02.05.2009 19:34
Хлопец, які вучыўся ў Гомельскім унівэрсытэце на выдатна, у войску рыхтуецца да ўступных экзамэнаў у ВНУ.
--------------------
Вот это новость. Гомельский университет не высшее учебное заведение?

Імя:: Алесь
02.05.2009 19:42
На пытаньні кшалту "а чего это вы говорите по-белорусски" кожны мае справядлівае права спытацца "а вы не разумееце, вы москаль?"

Імя:: Алена
02.05.2009 21:54
Дэбіл -гэта палкоўнік медычнай службы, які не змог вывучыць беларускую мову.А хлопцы нашыя супер!!! Ганаруся імі!

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
03.05.2009 10:26
Суворов Горад:: кобрин
А калі б кітайцы нас акупвалі, дык, пэўна ж ваш псэўданім быў бы ад нейкага лідэра хунвэйбінаў і вы б ставілі дыягнасы тым, хто не хоча размаўляць на мове акупанта - "истинно правильного человеческого языка". Звычайны нацызм.

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
03.05.2009 14:22
Вось як раз такіх "суворавых" і трэба лячыць, хаця, на маю думку ім ужо нічога не дапаможа. Прыйдзе час, з такімі будзем размаўляць па-іншаму.

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
03.05.2009 14:34
З мовай акупантаў трэба будзе паступіць як ва Ўкраіне, Латвіі ды інш. Калі да ўлады прыйдуць патрыёты Беларусі, спадзяюся, так і будзе і ўсіх "суворавых" з нашай краіны адправім дамоў.

Імя:: Plaschinsky
03.05.2009 17:10
Слушна, давайце з аднаго чалавека выводзіць усю дзяржаўную палітыку. Прапаную адваротнае: заўтра аказваецца, што меркаванне Ляўковіча з'яўляецца меркаваннем усяго АДС, а таксама ўсіх прыхільнікаў дэмакратычнага выбару.

Імя:: Vitaut
03.05.2009 19:46
РАСЕЙСКИЯ АКУПАНТЫ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Імя:: Прохожий
03.05.2009 20:53

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
03.05.2009 14:34
З мовай акупантаў трэба будзе паступіць як ва Ўкраіне, Латвіі ды інш. Калі да ўлады прыйдуць патрыёты Беларусі, спадзяюся, так і будзе і ўсіх "суворавых" з нашай краіны адправім дамоў.
------------------
Как говорят в одной гордой, свободной, независимой стране:"Золотые головы уехали в США, золотые руки в Россию, у нас остались золотые зубы. Жевать только нечего".

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
04.05.2009 10:34
>>справядлівае права спытацца "а вы не разумееце, вы москаль?"

Грубіяніць і разьмяжоўвацься па нацыянальных прыкметах - сябе не паважаць. Ты думаеш, гэта файна, стромка, а насамрэч гэта ня так.

Імя:: Пятрусь
05.05.2009 11:10
eisernWolf

калі чалавек не разумее па-беларуску, то цалкам лагічна спытацца, ці не маскаль ён. Ну а калі ён і далей не разумее, то сапраўды маскаль, да таго ж паганы маскаль.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
05.05.2009 19:34
>>калі чалавек не разумее па-беларуску, то цалкам лагічна спытацца, ці не маскаль ён

Цалкам лягічна спытаць у такім выпадку, на якой мове выгодна гаварыць суразмоўцы. Мабыць гэта паляк і вывучыў толькі расейскую ці ангельскую? Да чаго тут вашая нянавісьць ці што да маскалёў? Ня трэба гэтай апантанасьці. Разважайце "шыршэ".

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
05.05.2009 19:34
>>калі чалавек не разумее па-беларуску, то цалкам лагічна спытацца, ці не маскаль ён

Цалкам лягічна спытаць у такім выпадку, на якой мове выгодна гаварыць суразмоўцы. Мабыць гэта паляк і вывучыў толькі расейскую ці ангельскую? Да чаго тут вашая нянавісьць ці што да маскалёў? Ня трэба гэтай апантанасьці. Разважайце "шыршэ".