пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:47

Грамадзтва

Крымінальная справа супроць кіроўцы, які тараніў “жывы шчыт”

Рамана Менцюка абвінавацілі паводле 317 артыкулу Крымінальнага кодэксу — парушэньне правіл дарожнага руху ці эксплюатацыі транспартнага сродку.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Маладому чалавеку, які стаў прычынай вядомай аварыі на шашы Мікашэвічы-Менск, пагражае да 2 гадоў зьняволеньня.

Нагадаем, 2 сакавіка Раман Мянцюк вёў аўтамабіль у нецьвярозым стане зь вялікай хуткасьцю і не рэагаваў на сыгналы ДАІ. Каб спыніць ліхача, на пад’ездзе да Менску міліцыянты стварылі “жывы шчыт” з чатырох прыватных аўтамабіляў. У выніку аварыі пацярпелі людзі, у тым ліку трохгадовая дзяўчынка.

Супроць афіцэраў ДАІ, якія праводзілі апэрацыю затрыманьня, пракуратура завяла крымінальную справу яшчэ 14 сакавіка. Міліцыянтаў падазраюць у стварэньні пагрозы жыцьцю людзей.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.